Падпольны Беларускі ліцэй распачаў новы навучальны год
01.09.2010 16:55
—
Новости Общества
|
Перад будынкам суда на вуліцы Кірава, дзе калісьці знаходзіўся ліцэй імя Якуба Коласа, сабраліся ліцэісты, бацькі і выпускнікі гэтай установы. «Сабраліся ліцэісты, бацькі, прыйшло шмат выпускнікоў, некаторыя з іх вучацца ў замежных краінах, некаторыя ўжо скончылі ўніверсітэты. Вельмі прыемна было ўсіх убачыць. Сабраліся каля будынка, дзе часова размяшчаецца Цэнтральны суд. Дарэчы, у гэтым судзе судзілі некаторых з выпускнікоў. Вось гэта з’яўляецца сімвалам нашай сітуацыі: судзілі па надуманых прычынах, напрыклад Франака Вячорку, які таксама прыйшоў. Выступілі нашыя ліцэісты, спявалі гімн. Прысутнічаў і АМАП. Аднак, свята адбылося. Зараз мы займаемся падрыхтоўкай да новага навучальнага года. Адзначу, што прыйшлі і абітурыенты. Будзем спадзявацца, што і надалей будзем трымацца разам і займацца гэтай справай, — распавёў дырэктар ліцэя Уладзімір Колас. Як адзначыў Уладзімір Колас, сённяшняе мерапрыемства было сімвалічным пачаткам новага навучальнага года.Беларускі Гуманітарны ліцэй распачаў навучальны год у канцы чэрвеня ў Польшчы, дзе ліцэісты мелі магчымасць займацца ў Варшаве, Гданьску, а таксама на Падляшшы ў нармальных класах. Нагадаем, што з 2003 года, пасля закрыцця па загадзе ўладаў, навучальная ўстанова працягвае працаваць у неафіцыйным статусе Беларускага гуманітарнага ліцэя. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы па месцы жыхарства і здаюць іспыты экстэрнам. Закрыццё ліцэя звязваюць з тым, што ў ім была незалежная, неідэалагізаваная сістэма адукацыі, а выкладчыкі ліцэя былі крытычна настроеныя да ўладаў, ставячы сабе за мэту выхаваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія ведаюць родную мову і гісторыю. Нягледзячы на вымушаную апазіцыю да сістэмы адукацыі, у шэрагу краінаў Еўропы менавіта Беларускі гуманітарны ліцэй прадстаўлены як адзіная недзяржаўная ўстанова з навучаннем на роднай мове. Гэта адна з прычынаў, чаму выпускнікі ліцэя маюць магчымасць працягваць навучанне практычна па ўсім свеце. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад будынкам суда на вуліцы Кірава, дзе калісьці знаходзіўся ліцэй імя Якуба Коласа, сабраліся ліцэісты, бацькі і выпускнікі гэтай установы. «Сабраліся...
|
|