Лукашэнка павіншаваў Валянціна Гафта з 75-годдзем. 21.by

Лукашэнка павіншаваў Валянціна Гафта з 75-годдзем

02.09.2010 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валянціна Гафта з 75-годдзем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Вашу творчасць любяць і цэняць у Беларусі. Мы ведаем вас не толькі як артыста, але і як цудоўнага паэта, які стварае глыбокія філасофскія творы, мемуарыста і аўтара эпіграм», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Усе гэтыя дасягненні — вынік велізарнага таленту і адданасці абранай справе. Няхай і ў далейшым Вашы новыя творчыя работы працягваюць хваляваць і радаваць удзячную публіку», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Гафту «моцнага здароўя, бясконцага натхнення і даўгалецця».

Валянцін Гафт нарадзіўся 2 верасня 1935 года у Маскве. Скончыў Школу-студыю МХАТ. З 1969 года працуе ў тэатры «Сучаснік». У кіно дэбютаваў у 1956 годзе ў фільме «Забойства на вуліцы Дантэ». Найбольш папулярныя кінастужкі з удзелам Гафта — «Гараж», «Аб бедным гусары скажыце слова…», «Забытая мелодыя для флейты», «Нябёсы абяцаныя», «Анкор, яшчэ анкор» і інш.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валянціна Гафта з 75-годдзем, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.«Вашу творчасць любяць і цэняць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика