Часткова выдалены сайт КХП-БНФ. 21.by

Часткова выдалены сайт КХП-БНФ

02.09.2010 13:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніцай першага верасня зніклі некаторыя раздзелы сайта Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ.

З невядомых прычынаў на афіцыйным сайце КХП-БНФ www.pbpf.org выдаленыя ўсе раздзелы, апроч тытульных старонак з назвамі артыкулаў і раздзелаў. Сайт размешчаны ў зоне.org і не трапляе пад дзеянне ўказу № 60 «Аб мерах удасканальвання выкарыстоўвання нацыянальнага сегменту Інтэрнэт». Аднак з 1 верасня юрыдычна дзейнічае пастанова Аператыўна-аналітычнага цэнтру і Міністэрства інфармацыі па абмежаванні доступу карыстальнікаў інтэрнэту да інфармацыі.

«Прычыны мне невядомыя — пракаментаваў у інтэрв"ю Радыё Свабода лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк. — DDoS-атакі былі і раней. Але цяпер нешта сур’ёзнае, знішчаны змест сайта».

Кіраўніцтва партыі КХП-БНФ у Беларусі ад каментароў адмовілася.

Як паведаміў супрацоўнік Белтэлекама Аляксей Федарынчык, спісы на фільтрацыю сайтаў у байнэце яшчэ не падрыхтаваныя, выдаленне асобных раздзелаў сайта не звязанае з дзейнасцю Белтэлекама.

Падзяліцца навіной: 
Юльян Місюкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай першага верасня зніклі некаторыя раздзелы сайта Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика