Наталля Радзіна: Я не веру ў версію самагубства Бябеніна. 21.by

Наталля Радзіна: Я не веру ў версію самагубства Бябеніна

04.09.2010 19:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ня верыць вэрсіі беларускага МУС, паводле якой прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста сайту «Хартыя-97» ёсьць самагубства. Пра гэта яна заявіла ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Я ня веру ў вэрсію МУС, ня веру ў тое, што Бябенін мог пакончыць сабою. Магу дакладна сказаць, што ў Алега Бябеніна былі вялікія пляны. Ён быў асноўным членам каманды кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Гэта быў вельмі жыцьцярадасны, надзейны чалавек, вялікі прафэсіянал. Мы сустракаліся напярэдадні. У нас былі пляны на панядзелак. Ён не пакінуў па сабе ніякай запіскі», — сказала Натальля Радзіна й адцеміла, што ў Алега Бябеніна не было праблемаў ні ў сям’і, ні з здароўем.

Раней у эфіры «Эха Москвы» кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук заявіў, што лічыць, што прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста Алега Бябеніна стала ягоная інфармацыйна-палітычная дзейнасьць.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ня верыць вэрсіі беларускага МУС, паводле якой прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста сайту «Хартыя-97» ёсьць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика