Бабіна лета - на Століншчыне цвітуць каштаны
14.09.2010
—
Новости Общества
|
Мы ўжо звыкліся з тым, што восенню маладыя яблынькі не-не — ды і ўпрыгожацца некалькімі кветачкамі. Але гэтая восень уражвае новай квеценню! Спачатку ў вёсцы Рубель Столінскага раёна зацвіла чаромха, а потым пачалі цвісці каштаны. Белыя свечкі гэтых дрэў спыняюць зачараваных людзей, якія бачаць такі цуд упершыню ў жыцці. Дзіва — у верасні на каштанах поруч з іх калючымі мячыкамі з'явіліся кветкі — далікатныя, кволенькія, але такія прыгожыя! Гэты дзівосны малюнак прыроды я назірала ў першы дзень бабінага лета. Разам са мною кветкамі-свечкамі любаваліся і маленькія павучкі, што накіроўваліся ў сваё падарожжа на павуцінках-карабліках. На здымку: цвітуць каштаны каля вёскі Радчыцк у Столінскім раёне. Таццяна СЕГЕН. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо звыкліся з тым, што восенню маладыя яблынькі не-не — ды і ўпрыгожацца некалькімі кветачкамі. Але гэтая восень уражвае новай квеценню! Спачатку ў вёсцы Рубель...
|
|