Пачалася Акцыя салідарнасці. 21.by

Пачалася Акцыя салідарнасці

16.09.2010 19:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19.05

Колькасць удзельнікаў акцыі павялічылася да 20 чалавек. Яны сталі ў ланцуг, трымаюць у руках партрэты Міхася Башуры.

19.00 Малітва скончаная. Павал Севярынец раздае прысутным знічкі. Людзей сабралася каля дзесятка, на акцыі прысутнічае Франак Вячорка і Наста Палажанка.

Севярынец звярнуўся з кароткай прамовай да прысутных. «У гэты дзень трэба быць салідарнымі. Прыспеў час змяняць сітуацыю», — зазначыў сустаршыня БХД.

18.45

Ля касцёла Святога Язэпа сабралася пяць чалавек, сярод іх Павал Севярынец. Яны моляцца. Пачынаюць падыходзіць журналісты і іншыя ўдзельнікі.

Непадалёк ад ратушы стаяць два міліцэйскія аўтобусы. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў надзіва мала. Дажджу няма.

    • 16 чысла традыцыйна адзначаецца Дзень Салідарнасці. Акцыя салідарнасці, якая 16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, ад верасня будзе праводзіцца каля касцёла Святога Язэпа, на плошчы Волі.

    Пачынаючы з 16 верасня, акцыі за вяртанне касцёла святога Язэпа будуць адбывацца штодзённа. І кожны дзень пасля тых, хто, а 18-й гадзіне моліцца за касцёл, а 19-й тут будуць збірацца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зніклых, з партрэтамі Алега Бябеніна.

    На думку ініцыятараў руху ў абарону Святога Язэпа — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, дамагацца вяртання святыні патрэбна менавіта зараз, бо ў перадвыбарчы перыяд ёсць магчымасць паўплываць на дзеянні ўладаў.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна адбываецца на плошчы Волі ў Менску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика