АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

22.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Астранамічная восень уступіць у свае законныя правы 23 верасня. Па сведчанні спецыялістаў, у 6 гадзін 9 хвілін паводле беларускага часу сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае. Такое здараецца толькі два разы ў год — у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і ўвечары заходзіць сапраўды на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Па народным календары, у гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. Лічыцца, якое надвор'е будзе ў дзень раўнадзенства, такая будзе і восень. Таксама народныя прыкметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма.

Вечарам 21 верасня ў Калінкавічах 25-гадовая жанчына-кіроўца ўчыніла наезд на дзвюх дзяўчын. Жанчына рухалася на аўтамабілі "Форд Мандэа" і збіла дзяўчат 19 і 20 гадоў, якія пераходзілі дарогу паблізу пешаходнага пераходу. Пацярпелыя шпіталізаваныя са страсеннем мазгоў і іншымі траўмамі.

Лік людзей, якія пакутуюць на хваробу Альцгеймера, імкліва расце. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што лік хворых павялічыцца ўдвая на працягу бліжэйшых 20 гадоў. Зараз на гэтае захворванне пакутуе каля 35 млн чалавек. Па прагнозах спецыялістаў, да 2030 года гэтая хвароба будзе выяўлена ў 66 млн чалавек, а да 2060 года — у 115 млн.   ПОЎНЫ АБЗАЦ  У Нямеччыне прайшла рэгата на гарбузах. У нямецкім горадзе Людзігсбурзе прайшоў заплыў на лодках, вырабленых з буйных пладоў гарбуза. Рэгата прайшла ў гонар восеньскага фестывалю ўраджаю. Фестываль ураджаю гарбузоў праходзіць у Германіі да лістапада. Кожны год ён мае сваю тэму. Некалькі гадоў таму ён быў прысвечаны астраноміі (з гарбузоў выраблялі планеты і іншыя нябесныя аб'екты), а сёлета ў цэнтры свята апынулася марская тэма. У рамках фестывалю праходзіць і кулінарны конкурс, падчас якога ўдзельнікі гатуюць з гарбуза разнастайныя стравы — супы, пяльмені, штрудзелі і нават шампанскае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нямеччыне прайшла рэгата на гарбузах. У нямецкім горадзе Людзігсбурзе прайшоў заплыў на лодках, вырабленых з буйных пладоў гарбуза. Рэгата прайшла ў гонар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика