Разбойнікі на вялікай дарозе. 21.by

Разбойнікі на вялікай дарозе

22.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд бандзе, якая летась рабавала і забівала людзей на аўтатрасе "Санкт-Пецярбург — Адэса".

Тры ўдзельнікі банды — жыхары Гомеля. Мужчыны ўзростам каля 40 гадоў працавалі ў Беларускім аб'яднанні джыу-джытсу і самаабароны. Кіраўнік банды да суда не дажыў: ён скончыў жыццё самагубствам за кратамі. Адзін з яго былых таварышаў прызнаны вінаватым у некалькіх забойствах і асуджаны на выключную меру пакарання, другі — на пажыццёвае зняволенне.

Летась узброеныя бандыты нападалі на людзей, якія спыняліся адпачыць на аўтатрасе ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Яны палявалі на транзітныя аўтамабілі. Іх ахвярамі сталі жыхары Расіі і Малдовы: 4 чалавекі загінулі, 2 параненыя. Муж з жонкай, якія вярталіся з адпачынку ва Украіне ў Санкт-Пецярбург і спыніліся адпачыць каля вёскі Абідавічы ў Быхаўскім раёне, здолелі ўцячы параненымі. Праўда, на суд яны не прыехалі — не хочуць узгадваць перажыты жах. Бандыты забілі двух расіян, адзін з якіх ехаў дадому з Украіны, а другі накіроўваўся на адпачынак у беларускі санаторый. Ад іх рук загінулі бацька і сын з Малдовы, якія ехалі ў Маскву на працу... Міліцыя адшукала злачынцаў. Падсудныя прызналі сваю віну. Аднак цяжар злачынстваў абумовіла суровы прысуд, які, паводле закону, можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

Алена Казлова.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі абласны суд вынес прысуд бандзе, якая летась рабавала і забівала людзей на аўтатрасе "Санкт-Пецярбург — Адэса". Тры ўдзельнікі банды — жыхары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика