Спачатку дажджы, а ў пятніцу зноў сонца і цяпло
22.09.2010
—
Новости Общества
|
Сёння праз тэрыторыю Беларусі на ўсход будзе рухацца атмасферны фронт. Таму павялічыцца воблачнасць, а ўначы месцамі, удзень у паўночна-усходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра 11—18 градусаў, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Ужо ў чацвер да нас завітае скандынаўскі антыцыклон. Павялічыцца атмасферны ціск, і ападкаў ужо не будзе. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Уначы пахаладае да плюс 3—8 градусаў, на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў, удзень — 12—21 цяпла. Аднак ужо 25 верасня ў заходнія раёны краіны падыдзе атлантычны цыклон. У суботу на большай частцы Беларусі захаваецца сухое надвор'е, толькі ўдзень у асобных раёнах Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай і на паўночным захадзе Мінскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы будзе 4—9, удзень 17—22, на паўночным захадзе больш воблачна і толькі 14—16 градусаў. У нядзелю дажджы будуць гаспадарыць ужо на ўсёй тэрыторыі краіны. Пахаладае. Тэмпература ўначы — 3—9, удзень усяго 8—15 градусаў, толькі на паўднёвым усходзе яшчэ цёпла — 16—20 градусаў. Сяргей КУРКАЧ. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння праз тэрыторыю Беларусі на ўсход будзе рухацца атмасферны фронт. Таму павялічыцца воблачнасць, а ўначы месцамі, удзень у паўночна-усходніх раёнах пройдуць... |
|