Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў Чэхіі на ўзроўні пасла
27.09.2010 12:06
—
Новости Общества
|
30 верасня даверчыя граматы чэшскаму прэзідэнту Вацлаву Клаусу ўручыць пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч, паведамляе чэшскае інфармагенцтва CTK. Марковіч быў прызначаны паслом у Чэхіі 3 верасня 2010 года. З 2006 года ён узначальваў пасольства Беларусі ў Чэхіі на пасадзе З 2002 года, пасля таго як Чэхія адмовіла ва ўязной візе Аляксандру Лукашэнку для наведвання саміта НАТО ў Празе, дыпмісіі дзвюх краін узначальвалі часовыя павераныя. Летам 2008 года чэшскія ўлады прынялі рашэнне аб павышэнні ўзроўню свайго прадстаўніцтва ў Мінску. Яго ўзначаліў дыпламат у рангу пасла «ў адпаведнасці з задачамі знешняй палітыкі Чэхіі, а таксама пагадненнем з беларускім бокам». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 верасня даверчыя граматы чэшскаму прэзідэнту Вацлаву Клаусу ўручыць пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч, паведамляе чэшскае інфармагенцтва CTK. Марковіч...
|
|