Горацкай акадэміі
01.10.2010 09:36
—
Новости Общества
|
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія адзначае сваё БДСГА з’яўляецца старэйшай і самай буйной вышэйшай аграрнай навучальнай установай у краінах СНД і Еўропы. Земляробчая школа ў Горках была заснаваная яшчэ ў 1836 годзе, паводле рашэння царскага ўрада. За сваю гісторыю акадэмія падрыхтавала больш за 80 тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі. Многія з іх сталі дзяржаўнымі дзеячамі, навукоўцамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў. У БДСГА ганарацца, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — яе выпускнік. Урачыстасці працягнуцца да 2 кастрычніка. Гасцей будуць прымаць у рэктараце і знаёміць з факультэтамі, батанічным садам, музеем. 1 кастрычніка ў акадэміі адбудзецца ўрачысты сход з нагоды юбілею, а ўвечары на плошчы ля Палаца культуры студэнтаў чакае вялікая забаўляльная праграма. Падзяліцца навіной:
Ілона Іванова, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія адзначае сваё 170-годдзе. 30 верасня ў Горках пачаліся ўрачыстасці, прысвечаныя юбілейнай даце. БДСГА...
|
|