Як паехаць без візы ў Латвію?
01.10.2010 18:34
—
Новости Общества
|
Еўрарадыё параўнала пагадненні аб бязвізавым памежным руху з Польшчай і Латвіяй. Высветлілася, што паехаць без візы да нашых паўночных суседзяў будзе прасцей.
23 жніўня ў Рызе міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі падпісалі доўгачаканае пагадненне аб бязвізавым памежным руху. 29 верасня Камісія латвійскага парламента па замежных справах ухваліла праект у першым чытанні. Як выявілася, праекты пагадненняў з Латвіяй і Польшчай адрозніваюцца. 1. Калі Дамова пачне працаваць? Не раней за пачатак 2011 года. Пастаянная камісія беларускага парламента па міжнародных справах 28 верасня разгледзела праект Дамовы з Польшчай. Чакаецца, што Палата прадстаўнікоў прагаласуе за яго на восеньскай сесіі. А праект Дамовы з Латвіяй у парламент яшчэ не паступаў. Чакаецца, што ў першым чытанні Саэйма – латвійскі парламент – разгледзіць праект дамовы ўжо 7 кастрычніка, а да канца кастрычніка прагаласуе па ім. 2. Хто лічыцца жыхаром памежнай паласы? Паводле Дамовы з Польшчай, жыхаром памежнай зоны лічыцца грамадзянін, які зарэгістраваны ў памежжы на працягу не менш як апошніх 3 гадоў. Выгодамі Дамовы могуць карыстацца і супругі ды дзеці, якія жывуць у памежжы менш за 3 гады. Паводле Дамовы з Латвіяй, вызначэнне жыхара памежнай зоны больш шырокае. Пражываць у адпаведнай памежнай зоне трэба не менш за 1 год. Гэта правіла не тычыцца супругаў, бацькоў, бабуляў і дзядуляў, непаўналетніх дзяцей, усыноўленых дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, непаўналетніх унукаў і праўнукаў. Адпаведна, калі нехта са сваякоў у вас жыве ў прыгранічнай зоне і вы там атрымалі рэгістрацыю, то ўжо на наступны дзень можна ісці ў латвійскую амбасаду па дазвол. У разрад сваякоў, якія жывуць па іншы бок мяжы, уваходзіць яшчэ больш родных. Да згаданых вышэй залічваюцца і прадзеды, і прабабулі, зводныя браты і сёстры, браты і сёстры бацькоў, пляменнікі і пляменніцы, зяці, свёкры, мужы і жонкі сёстраў і братоў, бацькі супругаў, усыноўленыя дзеці. 3. Як і за колькі часу можна атрымаць дазвол на памежны рух? Калі Дамова пачне дзейнічаць, трэба прыйсці ў консульства Латвіі ў Віцебску, заплаціць 20 еўра і прад'явіць наступныя дакументы: пашпарт, запоўненую анкету, фатаграфію, медыцынскую страхоўку. Пры неабходнасці могуць запатрабаваць дадатковыя дакументы: пацвярджэнне пражывання ў памежнай зоне і абгрунтаванне мэты частага наведвання латвійскага памежжа. Запыт на выданне дазволу разгледзяць на працягу 20 працоўных дзён, пры дадатковай праверцы – да 30-ці. У выпадку з Польшчай тэрміны больш доўгія – да 60 каляндарных дзён, у асобных выпадках – аж да 90. 4. Якія мэты можна засведчыць для атрымання дазволу? У Дамове з Польшчай асобны пералік мэтаў адсутнічае. Там проста напісана, што ў консульства трэба прадставіць "абгрунтаванне прычын для частага перамяшчэння праз мяжу". У Дамове з Латвіяй пералічваюцца 8 канкрэтных мэтаў: • рэгулярны ўдзел у культурнай, адукацыйнай, навуковай і спартовай дзейнасці, што арганізоўваюцца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, установамі або арганізацыямі; • валоданне нерухомай маёмасцю; • наведванне сваякоў; • цяжкая хвароба ці смерць сваяка; • наведванне месца пахавання сваякоў; • атрыманне медыцынскай дапамогі; • удзел у дзейнасці, звязанай з мясцовымі традыцыямі і рэлігійнымі абрадамі; • рэгулярныя кантакты ў межах эканамічнай дзейнасці без права на працу. 5. На які час выдаецца дазвол на бязвізавы памежны рух? Дазвол выдаецца з тэрмінам дзеяння ад аднаго да пяці гадоў, але не даўжэй за тэрмін дзеяння праязнога дакумента, гаворыцца ў Дамове з Латвіяй. Выглядае, што гэта будзе залежаць ад пазначанай мэты. У Дамове з Польшчай называецца канкрэтны тэрмін: першы дазвол выдаецца на 2 гады. Наступныя дазволы выдаюцца на 5 гадоў, але не даўжэй за тэрмін дзеяння пашпарту і з умовай, што правілы Дамовы не былі парушаныя падчас папярэдніх выездаў. 6. Ці можна будзе ў рамках Дамовы паехаць у Рыгу? Не. Гэта забараняецца правіламі Дамовы. Прыгранічнай зонай лічыцца тэрыторыя ў 30-50 км па абодва бакі мяжы. Таму жыхарам абедзвюх краін дазваляецца наведваць толькі тыя паселішчы, якія знаходзяцца ў гэтай зоне. У выпадку выезду за памежную зону гэта будзе карацца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. З латвійскіх гарадоў ва ўзгодненую памежную зону ўваходзяць Даўгаўпілс, Дагда, Краслава і Зілупэ. З беларускіх – Верхнядзвінск, Міёры і Браслаў, а таксама пасёлак Відзы. Глядзі поўны пералік латвійскіх сёлаў і беларускіх сельскіх Саветаў, якія ўваходзяць у памежную зону. Латвія: Aglonas novada – Aglonas, Gr?veru, Kastu?inas, Š?eltovas pagasti; Dagdas novada – Andrupenes, Andze?u, As?nes, B?rzi?u, Dagdas, Ezernieku, Konstantinovas, ?epovas, Svari?u, Š?aunes pagasti; Daugavpils novada – Ambe?u, Bi?ernieku, Demenes, Kalk?nes, Laucesas, L?ksnas, Ma?inovas, Medumu, Naujenes, Salienas, Skrudalienas, Sventes, Tabores, Vecsalienas, Viš?u pagasti; Il?kstes novada – Š?deres pagasts; Kr?slavas novada – Aulejas, Indras, Izvaltas, Kalniešu, Kaplavas, Kombu?u, Kr?slavas, Piedrujas, Robe?nieku, Skaistas, ?dr?šu pagasti; Ludzas novada – Bri?u, Istras, Nirzas, Pildas, Rund?nu pagasti; R?zeknes novada – Kaunatas pagasts; Zilupes novada – Lauderu, Pasienes, Za?esjes pagasti. Беларусь: Верхнядзвінскі раён – Бігосаўскі, Чапаеўскі, Сар'яўскі, Асвейскі, Кахановіцкі, Бялькоўшчынскі сельскія Саветы; Міёрскі раён – Павяцкі, Перабродзкі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі, Туркаўскі сельскія Саветы; Браслаўскі раён – Друйскі, Плюсскі, Слабодкаўскі, Опсаўскі, Далёкаўскі, Ахрэмавіцкі, Мяжанскі, Цяцеркаўскі, Відзаўскі сельскія Саветы. 7. Ці можна будзе пастаянна пражываць у латвійскім памежжы? Не. Часовае абмежаванне знаходжання на тэрыторыі памежнай паласы Латвіі такое самае, як і ў выпадку з Польшчай. Прабыць у суседняй краіне можна не больш за 90 дзён на працягу 6 месяцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё параўнала пагадненні аб бязвізавым памежным руху з Польшчай і Латвіяй. Высветлілася, што паехаць без візы да нашых паўночных суседзяў будзе прасцей.
|
|