Вы не выйгралі ў розыгрышы, але дапамаглі іншым. 21.by

Вы не выйгралі ў розыгрышы, але дапамаглі іншым

02.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагая рэдакцыя! Адкажыце мне, калі ласка, праз газету: дзе мне праверыць латарэйны білет "Міласэрнасць" ад 26 жніўня? Розыгрыш адбыўся, а я не магу праверыць вынік. Начальнік аддзела давала мне табліцу, але я не разабраўся ў ёй.

Мікалай Мікалаевіч МЫЧКО, г.Ельск

г.Ельск

Заснавальнікам рэспубліканскай тыражнай пасіўнай латарэі "Міласэрнасць" з'яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей за два разы ў год. Мэтамі правядзення латарэі з'яўляюцца, у прыватнасці, закупка спартыўнага рыштунку і абсталявання, спартыўнай формы, трэнажораў, медыцынскага абсталявання для стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, рэспубліканскага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, дзяржаўных устаноў: "Рэспубліканскага санаторыя "Белая вежа" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў", "Рэспубліканскага санаторыя "Бярэзіна" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў", "Рэспубліканскага санаторыя "Вяжуці" для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату", "Рэспубліканскага санаторыя "Ясельда" для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў".

Так што, Мікалай Мікалаевіч, не засмучайцеся, што вам не пашчасціла на гэты раз (мы праверылі ваш білет па пакінутым яго нумары і серыі): ваш грашовы ўклад пайшоў на добрую справу. А самастойна праверыць вынікі розыгрышу пры жаданні вы можаце, напрыклад, на сайце па адрасе: belloto.by\tіraz-loto\mіlaserdnast (дастаткова ўвесці вышэйназваныя нумар і серыю білета).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагая рэдакцыя! Адкажыце мне, калі ласка, праз газету: дзе мне праверыць латарэйны білет "Міласэрнасць" ад 26 жніўня? Розыгрыш адбыўся, а я не магу праверыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика