"Вызначым будучыню сваёй краіны"
02.10.2010
—
Новости Общества
|
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў, дзе зрабіў некалькі заяў аб зменах у жыцці і працы жыхароў вобласці. У Магілёўскай вобласці засталіся толькі 2 арганізацыі, дзе сярэдні заробак складае меней за 200 долараў. Гэта дзве сельскія гаспадаркі — у Дрыбінскім і Хоцімскім раёнах. Яшчэ на пачатку года іх налічвалася некалькі соцень. — Будзем працаваць, і наступная задача — звесці да нуля спіс арганізацый, дзе плацяць у сярэднім меней за 250 долараў, — пракаментаваў Пётр Руднік. — Яшчэ ў ліпені іх было 350, а на 1 кастрычніка — 57. Сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці за жнівень склаў 1 мільён 158 тысяч беларускіх рублёў. Рэгіён, абяцае яго кіраўнік, абавязкова да канца года выйдзе на запланаваны параметр па сярэднім заробку — 444 долары. Задача максімум — 500 долараў. Бюджэтным установам аказана дапамога для павелічэння заробкаў, аднак у гэтай справе трэба ўдзяляць увагу прадукцыйнасці працы, павелічэнню аб'ёмаў вытворчасці, эканоміі рэсурсаў і паніжэнню сабекошту тавараў, пашырэнню платных паслуг. Пётр Руднік аб'явіў, што з 1 снежня малочная жывёлагадоўля вобласці канчаткова адыходзіць ад старых тэхналогій даення "ў вёдры". У бліжэйшыя два месяцы будуць здадзеныя ў строй новыя малочна-таварныя комплексы, у тым ліку 8 сучасных фермаў у Шклоўскім раёне. Сёлета ў рэгіёне запрацуе 36 новых комплексаў з даільнымі заламі. З тымі, што ўжо ёсць, можна канчаткова адысці ад састарэлых тэхналогій і перайсці да сучасных. Кіраўніцтва вобласці робіць стаўку на буйную таварную вытворчасць, арыентуе на экспарт малака, мяса, птушкі і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. — Гэта дазволіць выцягнуць сельскую гаспадарку на ўзровень самадастатковасці, самафінансавання, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Цяпер кожны працаўнік у гэтай сферы вырабляе ў год прадукцыі на 46 мільёнаў рублёў, а патрабуецца 80-100. Тут дапамогуць сучасныя тэхналогіі і продаж перапрацаванай прадукцыі. Маніторынг стану спраў на месцах па арганізацыі работы з грамадзянамі ў Магілёўскай вобласці выявіў шэраг недапрацовак, прызнаў Пётр Руднік. — Мы дэталёва разабралі заўвагі і недахопы, — запэўніў ён. — Пасля разгляду на аблвыканкаме некалькі чалавек атрымалі вымовы, старшыня Клімавіцкага райвыканкама вызвалены ад займанай пасады. У Клімавічах былы кіраўнік не здолеў унікнуць у праблемы адзінага дзіцячага дома сямейнага тыпу, дзе ўзніклі праблемы з будынкам з-за няякаснага будаўніцтва. У Магілёўскім раёне ў вёсцы Векер, дзе жыхары адчувалі недахоп чыстай пітной вады, пабудавалі водаправод. У Мсціслаўскім раёне ў вёсцы Мазалава сям'ю шмат гадоў таму перасялілі з аварыйнага жылля, хоць для рамонту патрабаваўся толькі тыдзень. — Вынік маніторынгу наступны: стаўленне чыноўніка да грамадзян палепшылася на парадак, — выказаў сваё меркаванне Пётр Руднік. — Гэтая найважнейшая палітычная падзея, якая вызначыць нашу будучыню, — сказаў Пётр Руднік. — Таму я прашу ўсіх жыхароў вобласці прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта 19 снежня. Ад кожнага голасу будзе залежаць будучыня нашай краіны. У Магілёўскай вобласці створана абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Беларусі. Яна мае максімальны склад — 13 чалавек, з якіх 5 — прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. У камісіі працуюць вылучэнцы Камуністычнай партыі Беларусі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, грамадскага аб'яднання "Белая Русь", прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Таксама ў склад выбарчай камісіі ўваходзяць 2 чалавекі ад працоўных калектываў і 6 грамадзян, вылучаных шляхам падачы заяў ад выбаршчыкаў. Старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта стаў Валерый Берастаў, кіраўнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў, дзе зрабіў некалькі заяў аб зменах у жыцці і працы жыхароў вобласці. У...
|
|