Сёння пачынаюць працу сесіі абедзвюх палат парламента. 21.by

Сёння пачынаюць працу сесіі абедзвюх палат парламента

04.10.2010 10:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На парадку дня шостай сесіі палаты прадстаўнікоў стаяць 36 пытанняў, у тым ліку дзевяць законапраектаў у першым чытанні, шэсць — у другім, а таксама 17 ратыфікацый міжнародных дагавораў, тры дэкрэты і кадравыя пытанні. Праект парадку дня будзе дапаўняцца па ходу сесіі, бо на дапрацоўцы ў камісіях знаходзяцца шэраг пытанняў.

На пасяджэнні савета ніжняй палаты 29 верасня намеснік старшыні парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч зазначыў: праект парадку дня шостай сесіі «дастаткова насычаны і патрабуе стараннай працы дэпутатаў».

Ужо на пленарным пасяджэнні 4 кастрычніка дэпутаты разгледзяць 12 пытанняў, у тым ліку восем ратыфікацый міжнародных дагавораў, папраўкі ў законапраект «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і іншыя.

Нагадаем, 7 і 14 верасня дэпутаты палаты прадстаўнікоў збіраліся на нечарговую сесію. На ёй было прынята рашэнне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня, а таксама ў двух чытаннях быў прыняты праект бюджэту на 2011 год.

Верхняя палата парламента — савет рэспублікі — плануе 4 кастрычніка разгледзець 17 пытанняў, у тым ліку законапраекты аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год.

Парламентарыям таксама трэба будзе абмеркаваць пытанне аб прызнанні паўнамоцтваў і датэрміновым спыненні паўнамоцтваў асобных членаў савета рэспублікі і ўнесці змены ў рэгламент верхняй палаты.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Каралевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На парадку дня шостай сесіі палаты прадстаўнікоў стаяць 36 пытанняў, у тым ліку дзевяць законапраектаў у першым чытанні, шэсць — у другім,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика