І зноў сустрэчы з нямецкай культурай. 21.by

І зноў сустрэчы з нямецкай культурай

05.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 кастрычніка ўжо ў сёмы раз у нашай краіне пачаўся "Тыдзень Германіі". Сёлета ён мае тэматычную афарбоўку і ў асноўным прысвечаны знакавай падзеі ў жыцці нямецкага народа — 20-годдзю Германскага адзінства.

Юбілей стане цэнтральным пунктам праграмы Тыдня. З гэтай нагоды запланаваныя разнастайныя мерапрыемствы: дыспуты, дыялогі, "круглыя сталы", сумесныя наведванні музеяў і іншых устаноў культуры краіны. Акрамя таго, можна будзе ўбачыць лепшыя нямецкія фільмы, паслухаць лекцыю аб галерэйным жыцці Германіі і сучасным нямецкім мастацтве. Не застануцца без увагі таксама літаратура, музыка, тэатр, мода і мова. Праграма Тыдня прадугледжвае знаёмства беларусаў са здабыткамі немцаў у гэтых сферах.

Не менш цікавым будзе і навукова-адукацыйны бок Тыдня. У БДУ асобны дзень вырашана прысвяціць знаёмству з досведам вядзення навуковых даследаванняў у Германіі. У сваю чаргу, маладыя беларускія вучоныя змогуць пазнаёміць нямецкіх калег і гасцей са сваімі распрацоўкамі і дасягненнямі ў розных галінах навукі.

Запланаваныя таксама мерапрыемствы, якія дазволяць жыхарам Беларусі лепш пазнаёміцца з асаблівасцямі і традыцыямі паўсядзённага жыцця немцаў — напрыклад, культурай ужывання алкагольных напояў. У прыватнасці, прэзентацыя чырвонага віна ў мінскім рэстаране "Вестфалія" дазволіць запрошаным адчуць смак лепшых марак він Германіі.

Настасся КАПІЧЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 кастрычніка ўжо ў сёмы раз у нашай краіне пачаўся "Тыдзень Германіі". Сёлета ён мае тэматычную афарбоўку і ў асноўным прысвечаны знакавай падзеі ў жыцці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика