Дапамагчы птушкам жыць у чысціні. 21.by

Дапамагчы птушкам жыць у чысціні

05.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзеці супраць смецця

Біялагічны заказнік "Тураўскі луг" прыбралі ад адходаў пластыка.

Смецце ў заказніку збіралі валанцёры-эколагі. Больш паўсотні школьнікаў і жыхароў Турава, супрацоўнікі замежнага прадпрыемства "Кока-Кола Беврыджыс Беларусь", грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ачысцілі два кіламетры берагавой лініі Прыпяці ад пластыкавых адходаў. Іх, дарэчы, здалі на перапрацоўку.

Сёлета ў гэтым сацыяльным праекце ўдзельнічала і група экспертаў-эколагаў з Галандыі.

— Такія акцыі, акрамя практычнай карысці, маюць яшчэ і моцны адукацыйны эфект, — адзначыў карэспандэнту "Звязды" дырэктар ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктар Пінчук. — Тураўскія дзеці даведаліся аб унікальнай каштоўнасці іх родных месцаў, на свае вочы ўбачылі занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі птушак.

Даведка "Звязды":

"Тураўскі луг" — біялагічны заказнік, які быў заснаваны ў 2008 годзе для аховы эксклюзіўнай экасістэмы вялікіх заліўных лугоў на беразе Прыпяці. Ён мае міжнародны статус "Тэрыторыі, важныя для птушак". Гэта адно з буйнейшых у Еўропе месцаў для гнездавання і спынення па шляху міграцый водна-балотных птушак. Менавіта ў гэтым заказніку знаходзіцца самае буйное ў Беларусі стабільнае гнездаванне занесенага ў Чырвоную кнігу краіны куліка-марадункі, у гонар якога летась у Тураве быў адкрыты адзіны ў свеце помнік. Тураўскі луг з'яўляецца першай у Беларусі тэрыторыя, якая перададзеная грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ў арэнду для прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біялагічны заказнік "Тураўскі луг" прыбралі ад адходаў пластыка. Смецце ў заказніку збіралі валанцёры-эколагі. Больш паўсотні школьнікаў і жыхароў Турава,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика