"Твар" чаю. 21.by

"Твар" чаю

05.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уважліва прыгледзьцеся да чалавека на здымку. Колькі б вы яму далі? А калі б не сівізна? Мэрыл ФЯРНАНДА ў свае пачэсныя 80 (!) — не толькі заснавальнік чайнай кампаніі Dіlmаh ды тамтэйшы дэгустатар, але і яе "твар". І ўсе свае ролі ён выконвае, па ўсім відаць, бліскуча.

Яго дзецішча (і гэта зусім не перабольшанне, бо сама назва "Dіlmаh" паходзіць ад імёнаў малодшых Фярнанда — Дзілхана і Маліка, сімвалізуючы вялікую любоў да чаю бы да трэцяга сына) — чацвёрты найбуйнейшы чайны брэнд у свеце. Гэтай гарбатай ласуюцца на ўсіх кантынентах — больш як у 90 краінах свету, не выключэнне і наша радзіма. Бізнэс-крэда спадара Фярнанда — вырабляць чай і ўпакоўваць яго там жа, дзе ён расце. Такі шлях (з чайнага саду, дзе кожны лісток збіраецца клапатлівымі жаночымі рукамі, — наўпрост у кубак) гарантуе якасць напою. Так, узамен сыравіне — шырспажыву з незразумела чаго намяшанага, 24-гадовы наватар Фярнанда (якога тады называлі Давідам у свеце чайных Галіафаў) прапанаваў чай — сапраўдны, стапрацэнтна цэйлонскі. І не прагадаў. Павярнуўшы чай тварам да пакупніка. Сёння паспяховы бізнэсмен не шкадуе на дабрачыннасць: ён дапамог ужо 10 тысячам чалавек. І ў Беларусі зрабіў свой унёсак у збор грошай на лячэнне Леры Шчэрбы. Па сутнасці, дабрадзеем становіцца кожны пакупнік чаю яго вытворчасці.

У дэгустацыі спадар Фярнанда таксама калі не сабаку з'еў, дык галоны гарбаты выпіў дакладна. Яшчэ б! Сваю кар'еру ён пачынаў якраз з тэсціравання напою, не грэбуе тым і сёння. Супольна з калегамі яны штотыдня "прапускаюць па кубачку"... сем тысяч (!) разоў. Таму падчас праверкі, наладжанай дасціпнымі беларускімі журналістамі, цэйлонскі джэнтльмен, не ўдарыў тварам... у чай! З лёгкасцю адрозніўшы "сваю" гарбату ад "падсадной качкі". Наўрад ці трэба казаць, як пасля каверзнага выпрабавання ўзрос у нашых вачах аўтарытэт чайнага гуру... Побач з такім і сам становішся экспертам. Нас цяпер таксама не правядзеш! Мы ведаем, што сапраўдны чай — гэта калі лісткі ў вадзе разварочваюцца (чаго, натуральна, не можа здарыцца з рассыпным чайным "пылам"). Такі можна герметычна запакаваць у кантэйнер і прыхаваць да лепшых часоў... у лядоўні! Ён застанецца свежым цэлы год.

Чайны вытворца, аказваецца, яшчэ і "мадэллю" схітраецца пабыць! Яго фота на пачку, дзякуючы якому кожны беларус ведае цэйлонскага майстра ў твар, — своеасаблівы знак якасці. У свой час ён з'явіўся там разам з аўтографам стваральніка, каб бараніць ад падробак. Сёння гэта хутчэй даніна традыцыі, аднак усё належнае для таго, каб быць "тварам" маркі ў спадара Фярнанда ёсць — і мужчынскі шарм, і знешні лоск. Карэспандэнт "Звязды" ўважліва прыглядалася да імпазантнага мужчыны ў гадах, употай спадзеючыся вызнаць эфектыўную методыку (хто яго ведае, можа якія чайныя прымочкі на твар) і выглядаць у 80 гэтак жа прыстойна. Прыкмеціла, напрыклад, яго манеру вітацца жэстам намастэ. "Ну, ёгай я займаюся", — суцешыла сябе. Але не вытрымала і чыста па-жаноцку пацікавілася, як рабіць гады сваім багаццем.

— Я парэкамендаваў бы вам і ўсім маладым людзям піць гарбату без цукру і малака, без аніякіх дабавак — падчас ежы і пасля яе, — ахвотна распавядае карэспандэнту "Звязды" задаволены чайны магнат. — Першы кубак гарбаты зранку павінен быць моцным. На працягу дня і познім вечарам можаце піць лёгкі зялёны чай. Проста папіце па 4—5 кубкаў у дзень на працягу паўгода — гаючыя ўласцівасці гарбаты вас уразяць! На Усходзе, дарэчы, чай п'юць пры розных хваробах як лекі — з імбіром, карыцай, лімонам.

І ўвогуле з чаем спрацоўвае прынцып "чым раней — тым лепш". Спадар Фярнанда кажа, што калі паіць немаўля гарбатай ужо з шасці месяцаў, гэта будзе найздаравейшае і наймацнейшае дзіця.

У Беларусі, якую сёлета наведаў упершыню ў рамках еўрапейскага турнэ, ураджэнец Шры-Ланкі (так пасля доўгіх перапетый і выхаду з-пад брытанскага панавання стаў называцца Цэйлон) "калі б не іншая мова, адчуў бы сябе дома". Настолькі ж ветлівымі і гасціннымі, як і яго суайчыннікі, падаліся яму беларусы. І чайная культура, паводле яго ўражанняў, нам блізкая. Таму ён плануе адкрыць тут чайны дом. Dіlmаh сёння ў пяцёрцы асноўных чайных марак, якія набываюць у Беларусі.

— Гэта высакаякасны чай, і гэтым вызначаецца кошт. Ён знаходзіцца ў прэміяльным сегменце, — канстатуе Павел ГУШЧА, дырэктар кампаніі "Авалонторг", эксклюзіўнага дыстрыб'ютара Dіlmаh на беларускім рынку.

Продажы прэміяльнага сегменту ў крызіс відавочна знізіліся — не надта беларусы гатовыя раскашэліцца на эксклюзіўны чай. Налета ж дыстрыб'ютар разлічвае дасягнуць дакрызіснага ўзроўню, а пасля і "прырасці" ў продажы на 10 — 15 адсоткаў. Бо, як слушна заўважае Мэрыл Фярнанда, з чаем, як і з іншым таварам вы атрымліваеце сувымерна таму, колькі заплацілі. Ён верыць, што, калі наведае нашу краіну ў наступны раз, беларусы стануць багацейшымі і змогуць часцей частавацца больш якаснай гарбатай. Пры гэтым бізнэсмен зазначае, што "хацеў бы быць не самым буйным, а самым лепшым гульцом на рынку".

Далучыць беларусаў да лепшага — сапраўды якаснага чаю — закліканы сумесны праект "Авалонторга" з кавярнямі "Амата кава", на базе якіх ствараюцца чайныя буцікі. Там можна не толькі атрымаць кансультацыю па відах чаю, правілах яго заварвання, але і, зразумела, набыць упадабанае, у тым ліку і рэдкія гатункі з t-серыі. Адным словам, пазнаць якасны тавар у твар.

Ала МАЧАЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уважліва прыгледзьцеся да чалавека на здымку. Колькі б вы яму далі? А калі б не сівізна? Мэрыл ФЯРНАНДА ў свае пачэсныя 80 (!) — не толькі заснавальнік чайнай кампаніі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика