Тыдзень з легендарным “Паганіні альта”. Заўтра ў Мінску адкрываецца Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. 21.by

Тыдзень з легендарным “Паганіні альта”. Заўтра ў Мінску адкрываецца Міжнародны фестываль Юрыя Башмета

05.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фестываль, які пяты год запар праходзіць у Мінску, можна параўнаць хіба з канцэртамі класічнай музыкі ў аўстрыйскім Зальцбургу ці швейцарскім Верб’е. Гэта адзін з найбольш значных форумаў у сферы культуры сусветнага ўзроўню і па сузор’ю імён, і па канцэпцыі, і па міжнароднаму рэзанансу. У цэнтры ўвагі слухачоў — народны артыст Расіі Юрый Башмет, за якім замацавалася прозвішча “Паганіні альта”. Менавіта ён адкрыў свету саліруючыя магчымасці гэтага смычковага інструмента.

У першы дзень фестывальнага тыдня выступяць уладальнікі “Грэмі” камерны ансамбль “Крэмера-Балтыка” і легендарны скрыпач Гідона Крэмера. У наступныя дні гледачоў Белдзяржфілармоніі чакаюць канцэрты з удзелам сусветных зорак класічнай музыкі, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, ансамбля старадаўняй музыкі “Хотрус-Музыкус”, самабытнага расійскага піяніста Аляксея Любімава і іншых. Фестываль Юрыя Башмета ў Мінску ўнікальны тым, што побач з вялікімі майстрамі выступяць маладыя скрыпачы, віяланчэлісты і піяністы з розных краін свету.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль, які пяты год запар праходзіць у Мінску, можна параўнаць хіба з канцэртамі класічнай музыкі ў аўстрыйскім Зальцбургу ці швейцарскім Верб’е.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика