ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

07.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік банка "ВТБ 24": на працягу трох найбліжэйшых гадоў Расію чакаюць стагнацыя і страта канкурэнцыі

Тэмпы росту эканомікі Расіі ў 2011 годзе могуць замарудзіцца да 3 %, заявіў на інвестыцыйным форуме "Расія кліча!" кіраўнік ВТБ 24 Міхаіл Задорнаў, перадае РІА "Навіны".

"Рост 3 % у год на працягу трох-чатырох найбліжэйшых гадоў у Расіі — вельмі сумная карціна. Па сутнасці — гэта стагнацыя і страта канкурэнцыі з краінамі, якія імкнуцца да мадэрнізацыі", — сказаў ён. Да запаволення тэмпаў эканамічнага росту ў краіне могуць прывесці рост інфляцыі і недастатковая бюджэтная кансалідацыя. Меркаванне Цэнтрабанка пра тое, што "хваля інфляцыі сыдзе праз шэсць—дзевяць месяцаў", Задорнаў назваў "сцэнарыем самазаспакаення ".

Славакія рашылася на інвестыцыі ва ўкраінскія газаправоды

Славакія гатовая падтрымаць рэалізацыю любых праектаў па мадэрнізацыі газаправодаў і нафтаправодаў на Украіне. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Славакіі Іван Гашпаровіч па выніках сустрэчы з украінскім калегам Віктарам Януковічам.

Януковіч, у сваю чаргу, падкрэсліў неабходнасць мадэрнізацыі газатранспартнай сістэмы (ГТС) краіны, "як з пункту гледжання надзейнасці сістэм, так і з пункту гледжання росту аб'ёмаў прапампоўкі газу і нафты". "Славакія — таксама транзітная краіна. Яна з'яўляецца нашым партнёрам, з якім мы гатовыя супрацоўнічаць у гэтай сферы", — перадае словы прэзідэнта Украіны "Ліга".

МВФ спалохаўся "вайны валют"

Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан папярэдзіў пра пагрозу "валютнай вайны" паміж найбуйнейшымі эканомікамі свету. Пра гэта піша Thе Guаrdіаn. Паводле яго словаў, у свеце пачынае цыркуляваць ідэя пра тое, што валюты могуць выкарыстоўвацца ў якасці палітычнай зброі.

Строс-Кан дадаў, што такія ідэі ўяўляюць найсур'ёзную рызыку для аднаўлення эканомікі пасля глабальнага крэдытнага крызісу. Нагадаем, на мінулым тыдні міністр фінансаў Бразіліі Гвідо Мантэга папярэдзіў пра магчымы пачатак валютнай вайны. Пад ёй ён меў на ўвазе імкненне кожнай краіны прынізіць курс сваёй валюты да мінімуму.

"Нашы" разрэкламавалі каляндар з аголенымі студэнткамі МДУ для Пуціна

Студэнткі факультэта журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта зрабілі прэм'ер-міністру Уладзіміру Пуціну незвычайны падарунак на дзень нараджэння, якое ён адзначае 7 кастрычніка. У гонар 58-годдзя кіраўніка ўрада дзяўчыны зняліся ў адкрытай фотасесіі і апублікавалі свае здымкі ў календары на 2011 год.

Каляндар быў выдадзены тыражом 50 тысяч асобнікаў і ўжо паступіў у продаж у гандлёвыя цэнтры расійскай сталіцы. На кожнай старонцы календара — па адной фатаграфіі дзяўчыны ў ніжняй бялізне з подпісам, які так ці інакш мае дачыненне да прэм'ера і па двухсэнсоўным змесце ніколькі не саступае малюнку. На адной са старонак напісаны зварот да Пуціна "Уладзімір Уладзіміравіч, лясы патушылі, а я ўсё яшчэ гару!", іншая дзяўчына просіць "пракаціць на "Каліне", трэцяя — "узяць другім пілотам". Дзяўчына лютага пытае: "Як наконт трэцяга разу?" Першай пра гэты каляндар паведаміла прэс-сакратар пракрамлёўскага руху "Нашы" Крысціна Патупчык.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Нашы" разрэкламавалі каляндар з аголенымі студэнткамі МДУ для Пуціна Студэнткі факультэта журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта зрабілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика