10 млн долараў за 10 гадоў
07.10.2010
—
Новости Общества
|
Ідэя стварэння беларускага партала TUT.BY прагучала 5 кастрычніка 2000 года на інтэрнэт-форуме газеты "Компьютерные вести".ТUT.ВY адзначыў сваё дзесяцігоддзе. Сёння яго кошт ацэньваецца ў 10 млн долараў і нават больш. Партал пастаянна развіваецца. З'яўляюцца новыя сэрвісы. І расці ёсць куды, лічыць кіраўніцтва УП "Надзейныя праграмы", якое з'яўляецца заснавальнікам партала ТUT.ВY. Напрыклад, раздзел "Фінансы" пачынаўся з курсаў валют. А сёння, па словах кіраўніка праекта FІNANCE.TUT.BY Віталя Лапцёнка, у яго 20 тысяч наведванняў у дзень. Палова аўдыторыі — людзі старэйшыя за 25 гадоў. Яно і не дзіўна. Тут можна знайсці амаль любую інфармацыю на эканамічную тэматыку і нават, пры наяўнасці банкаўскай карткі, аплаціць камунальныя паслугі без камісіі. Зразумела, што і ўвесь беларускі сегмент інтэрнэту не стаіць на месцы. 10 гадоў таму, калі з'явіўся ТUT.BY, у Байнэце налічвалася каля 500 сайтаў, а сёння іх ужо тысяч 60—70. Толькі ў даменнай зоне by зарэгістравана каля 35 тысяч сайтаў. Дакладная ж колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі невядомая, але эксперты лічаць, што яна складае 3-4 млн. Ірына Тамковіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідэя стварэння беларускага партала TUT.BY прагучала 5 кастрычніка 2000 года на інтэрнэт-форуме газеты "Компьютерные вести".ТUT.ВY адзначыў сваё дзесяцігоддзе. Сёння... |
|