АБЗАЦ
07.10.2010
—
Новости Общества
|
Як папярэджваюць сiноптыкi, у пачатку наступнага тыдня межаў нашай краiны дасягне хваля халоднага паветра з Нарвежскага мора. У многiх раёнах пройдуць ападкi, прычым дождж можа чаргавацца з мокрым снегам. Тэмпература паветра да сярэдзiны наступнага тыдня ноччу будзе ад 0 да мiнус 5, а дзённая не перавысiць 1—6 цяпла. Сярэднясутачная тэмпература наблiзiцца да нулявой адзнакi. Псіхолагі будуць вучыць кантралёраў размаўляць. Мінсктранс заявіў пра павелічэнне колькасці кантралёраў у грамадскім транспарце. Да канца года іх штат павялічыцца ўдвая і складзе 208 чалавек. Навучыць размаўляць кантралёраў з безбілетнікамі бяруцца псіхолагі: будуць арганізаваныя спецыяльныя трэнінгі, дзякуючы якім рэвізоры стануць стрэсаўстойлівымі і камунікабельнымі. Як мяркуюць спецыялісты, штрафы за безбілетны праезд з лішкам пакрыюць усе затраты. Мінчанка падазраецца ў сутэнёрстве і арганізацыі бардэляў. Мінская міліцыя затрымала сутэнёршу, якая, мяркуецца, кантралявала раён плошчы Перамогі. Праваахоўныя органы ўжо ўстанавілі, што 43-гадовая мінчанка "страхавала" 10 прастытутак, аднак аператыўнікі ўпэўненыя, што іх было намнога больш. Жанчына раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. У грамадзяніна Беларусі ў Рызе з аўтамабіля скралі сумку. У ёй было 7 тысяч еўра і 1,5 млн беларускіх рублёў. Па словах паліцыі, пацярпелы пакінуў аўтамабіль каля аўтарынка. Калі ён вярнуўся, у аўтамашыны было праколатае кола. Беларус адправіўся ў бліжэйшы аўтасэрвіс. Мужчына зайшоў з працаўніком сэрвісу ва ўнутраныя памяшканні, а калі вярнуўся, то ўбачыў, што з машыны скралі сумку. Паліцыя мяркуе, што шына была праколатая менавіта дзеля крадзяжу сумкі з салона аўтамабіля. Цэрэтэлі заявіў пра намер паставіць помнік Лужкову. Вядомы скульптар Зураб Цэрэтэлі паведаміў, што ў Маскве будзе стаяць помнік былому мэру расійскай сталіцы Юрыю Лужкову. У інтэрв'ю Бі-бі-сі ён заявіў, што калі манумент экс-начальніку горада не будзе ўстаноўлены, то ён паставіць яго сам. ПОЎНЫ АБЗАЦ У сталіцы Харватыі адкрыўся музей нешчаслівага кахання. Ён закліканы дапамагчы тым, чые пачуцці памерлі. Ідэя стварэння музея належыць мастаку і мастачцы, якія рассталіся 4 гады таму. Адразу пасля разрыву яны вырашылі сабраць рэчы, якія нагадвалі ім пра згаслыя пачуцці. А абвестку пра музей яны размясцілі ў інтэрнэце — і з усяго свету пачалі прысылаць экспанаты. Зараз у калекцыі — больш за 600 экспанатаў. Самыя папулярныя — любоўныя пісьмы, мяккія цацкі. Ёсць тут і вясельная сукенка, веласіпед, жоўты матаролер, на якім закаханыя збіраліся паехаць у рамантычнае падарожжа. Як лічаць мастакі, іх музей аказвае на людзей тэрапеўтычнае ўздзеянне, лечыць іх душэўныя раны. Бо першы крок да лекавання разбітага сэрца — пазбаўленне ад таго, што нагадвае пра былыя пачуцці.Праваахоўным органам Сімферопаля ніяк не ўдавалася злавіць прафесійнага злодзея, які арудаваў у горадзе. Але аднойчы ўмяшаўся яго вялікасць выпадак — злодзея, Сяргея Т., падвялі яго цёплыя бацькоўскія пачуцці. У яго ёсць маленькі і вельмі любімы сын. Сяргей вырашыў апрануць яго з іголачкі, каб усе бачылі, які ў хлопчыка клапатлівы тата. Пачаў з абутку. Узяў лісток паперы, абвёў сынаву ножку алоўкам і з гэтым узорам паехаў на рынак. Там купіў шыкоўныя, але вельмі дарагія боцікі, таму пакупка была пакінутая дома, а мужчына адправіўся на чарговую справу. Як заўсёды, усё прайшло гладка, слядоў не засталося. Акрамя паперкі з адбіткам маленькай ножкі. Яе і заўважылі аператыўнікі Чыгуначнага РАУС горада, калі прыехалі па выкліку гаспадароў. Пацярпелыя паняцця не мелі, што гэта за лісток. Усё стала зразумелым, калі паперку перавярнулі — гэта аказалася даведка, выдадзеная Сяргею год таму па месцы былой працы, на Прыдняпроўскай чыгунцы. Усё астатняе было справай тэхнікі... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы Харватыі адкрыўся музей нешчаслівага кахання. Ён закліканы дапамагчы тым, чые пачуцці памерлі. Ідэя стварэння музея належыць мастаку і мастачцы, якія...
|
|