У Мінску адзначаюць, што пачасціліся інфармацыйныя правакацыі ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва. 21.by

У Мінску адзначаюць, што пачасціліся інфармацыйныя правакацыі ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва

07.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заявы пра тое, што нібыта Беларусь згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнання Расіяй прэзідэнцкіх выбараў, што з'явіліся ў некаторых расійскіх СМІ, з'яўляюцца "дэзынфармацыяй і бруднай правакацыяй", — заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей.

"Гэта чарговая ў дачыненні да Беларусі правакацыя, яны, на жаль, пачасціліся ў апошні час", — адзначыў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі.

Як заявіў У. Макей, "толькі хворае ўяўленне аўтараў наспех згатаванай інфармацыйнай "вуткі" магло ўявіць магчымасць з'яўлення якіх-небудзь ультыматыўных заяў Прэзідэнта Беларусі з нагоды выхаду рэспублікі з любых інтэграцыйных працэсаў". Зусім відавочна, што Аляксандр Лукашэнка ў прынцыпе не мог ніколі гэтага заяўляць. Тым больш у гэтыя дні на нейкіх "закрытых" нарадах, калі ён знаходзіцца з рабочым візітам у Турцыі, дзе абмяркоўвае пытанні развіцця двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных адносінаў паміж краінамі", — сказаў У. Макей.

Ён выказаў сумненне ў тым, "што дэзынфармацыя, якая з'явілася ў СМІ, зыходзіць па ўказанні вышэйшага кіраўніцтва Расіі". "Хутчэй за ўсё, гэта чарговая мядзведжая паслуга далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісакаў і падобных на іх палітолагаў, якія ў сілу свайго інтэлекту і "дасведчанасці" не ў стане прыдумаць колькі-небудзь праўдападобную "вутку" і хоць бы як мінімум азнаёміцца з выказваннямі Прэзідэнта Беларусі па гэтай тэме", — заявіў У. Макей.

На прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных журналістаў на мінулым тыдні А. Лукашэнка, скептычна ацаніўшы перспектывы развіцця Мытнага саюза, тым не менш пацвердзіў удзел Беларусі ў гэтым праекце. "Я не ведаю, што будзе ў нас з гэтым Мытным саюзам. Пакуль апладысментаў з нашага боку няма, але мы не збіраемся ламаць любы накірунак інтэграцыі — толькі б зачапіцца за нешта, і не разваліцца і не разысціся канчаткова", — сказаў А. Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявы пра тое, што нібыта Беларусь згорне свой удзел у інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы ў выпадку непрызнання Расіяй прэзідэнцкіх выбараў, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика