Пачэсны юбілей. У суботу Мінскі архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі адзначыць сваё 300-годдзе. 21.by

Пачэсны юбілей. У суботу Мінскі архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі адзначыць сваё 300-годдзе

08.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Пачэсны юбілей. 
У суботу Мінскі архікатэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі адзначыць сваё 300-годдзе

Сёння падыходзіць да канца так званая навенна — дзевяць асобых малітоўных дзён, якія папярэднічалі юбілею адной з галоўных каталіцкіх святынь краіны. На свята ўчора ўначы ў сталіцу прыехаў спецыяльны пасланнік Папы Рымскага Юзаф Томка, які адмовіўся ад прапанаванага яму перакладчыка і заявіў, што будзе чытаць малітвы на беларускай мове. — У суботу ў храме будзе праходзіць урачыстая служба, — распавядае плябан архікатэдральнага сабора імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Антоній Клімантовіч.

— Папскі пасланнік прачытае некалькі малітваў на лацінскай мове, але самыя вядомыя і блізкія вернікам тэксты ён агучыць на беларускай. У храме будзе ўсталявана мемарыяльная дошка, на якой запісаны імёны ўсіх святароў, якія служылі ў храме з 1945 года. Чакаецца, што мерапрыемства наведаюць таксама іерархі Украіны, Літвы і Польшчы. Урачыстая служба ў касцёле пачнецца 9 кастрычніка ў 12.00.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння падыходзіць да канца так званая навенна — дзевяць асобых малітоўных дзён, якія папярэднічалі юбілею адной з галоўных каталіцкіх святынь краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика