АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

08.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

П'яны кіроўца знёс шлагбаум на беларуска-польскай мяжы. У пункце пропуску "Пясчатка" брэсцкія памежнікі затрымалі аўтамабіль "Форд", якім кіраваў п'яны 21-гадовы жыхар Брэста. Ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў шлагбаум. У іншамарцы было двое пасажыраў — 18 і 20 гадоў, таксама нецвярозыя. У вёску Пясчатка, дзе знаходзіцца аднайменны пункт пропуску, п'яная кампанія прыехала ў госці да сяброў. Кіроўцу чакае пазбаўленне пасведчання, буйны штраф і кампенсаванне матэрыяльнага ўрону за псаванне маёмасці.

У Мінску пры ўборцы лісця працаўнікі ЖЭСа выявілі змяю, што скруцілася ў клубок. Гэта здарылася ў двары дома № 23 па праспекце газеты "Звязда". Па дапамогу камунальшчыкі звярнуліся ў МНС. Як мяркуюць выратавальнікі, змяя знаходзіцца ў спячцы. Яе паспрабуюць адагрэць і, калі яна жывая, аддаць у заапарк.

У Пецярбургу абрабаваныя два беларускія кіроўцы. Зламыснікі ў форме супрацоўнікаў ДПС і СОБР скралі дзве грузавыя машыны з грузам аргтэхнікі коштам 62 млн расійскіх рублёў. Невядомыя спынілі машыны ("Вольва" і ДАФ) і машыну "Дэу", пагражаючы аўтаматамі двум кіроўцам — грамадзянам Беларусі — і ахоўніку, што суправаджаў іх. Ім надзелі наручнікі, на мікрааўтобусе вывезлі ў лес, дзе сілай утрымлівалі на працягу 10 гадзін, пасля чаго адпусцілі. Машыны з грузам зніклі.

У Мінску фура без кіроўцы пашкодзіла 5 аўтамабіляў. Крыўднае ДТЗ адбылося на вуліцы Бірузова: дальнабойшчык з Украіны, заблукаўшы на мінскіх вуліцах, спыніўся, каб даведацца пра дарогу ў мінакоў. Тым часам яго фура працягвала рух, праўда, ужо без кіроўцы. Адным ударам вялікагруз ператварыў у металалом адразу 5 прыпаркаваных аўтамабіляў. На шчасце, людзі не пацярпелі. ПОЎНЫ АБЗАЦ   Грамадзянін Францыі, што адпачываў на Філіпінах, здзейсніў самазабойства пасля таго, як яму прынеслі рахунак у рэстарацыі. За вячэру ў турыста запатрабавалі 102 долары. Менавіта столькі каштавалі 2 бутэлькі белага віна, 4 бутэлькі піва і талерка з морапрадуктамі. Убачыўшы рахунак, 52-гадовы француз быў настолькі шакіраваны, што пайшоў, не расплаціўшыся. Афіцыянт паспрабаваў дагнаць яго, аднак, заўважыўшы пераслед, кліент выскачыў з акна 3-га паверха. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх у хуткім часе памёр у бальніцы. Наведвальнікі рэстарана і персанал, якія сталі сведкамі здарэння, ніякіх прыкмет памяшальніцтва ў паводзінах француза не заўважылі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзянін Францыі, што адпачываў на Філіпінах, здзейсніў самазабойства пасля таго, як яму прынеслі рахунак у рэстарацыі. За вячэру ў турыста запатрабавалі 102...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика