Абярэгі маладых. 21.by

Абярэгі маладых

08.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі.

 На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі.

Акрамя гэтага, нявесце лёгка схаваць у складках свайго адзення маленькі абраз Дзевы Марыі, а жаніху — пакласці ў левую нагрудную кішэню маленькі абраз Ісуса Хрыста (абразы могуць быць імяннымі).

Каб маладых не ўраклі падчас вяселля, ім прышпільвалі на адзенне са сподняга боку па шпільцы, чырвонымі ніткамі вышывалі невялікі крыжык, укладвалі ў абутак лісце рабіны, а ў кішэні — яе плады. Таксама ў кішэні сыпалі трохі чацвярговай солі ці асвячоны спасаўскі мак.

 Адным з самых магутных абярэгаў для нявесты лічыўся пояс (стужка, нітка) чырвонага колеру, якім падпяразвалі нявесту, перш чым апрануць вясельны строй.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмі пажадана, каб на працягу ўсёй вясельнай імпрэзы з маладымі былі надзейныя засцярогі.  На маладых павінны быць надзетыя крыжыкі. Акрамя гэтага,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика