Шукаю цябе... Я нарадзілася ў 1932 годзе ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна. 21.by

Шукаю цябе... Я нарадзілася ў 1932 годзе ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Шукаю цябе...
Я нарадзілася ў 1932 годзе ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна.

У час вайны дапамагала партызанам. Насілі хлеб, медыкаменты, перавязачны матэрыял у атрад Кутузава, камандзірам якога быў Іван Васільевіч Палешчык. Хачу знайсці сваіх сяброў. Са мной разам быў 12-гадовы хлопчык Алёша. Наш атрад займаўся падрыўнымі аперацыямі ў межах вёскі Коласава і пасёлка Негарэлае. У час адной з аперацый я была паранена ў галаву, лячылася ў Стаўбцоўскай бальніцы. Вучылася я ў вёсцы Лівія. Пасля вайны мы ездзілі ў санаторый Гагры. Пасля 1960 года наша сувязь абарвалася. Я вельмі хворая, страціла зрок. Дапамажыце знайсці сяброў і хлопчыка Алёшу. Галіна Сямёнаўна Пячэнка (ці Пячонка) (Нарыновіч), Ганцавіцкі раён”.

“У нас, у Віцебску, адным летам стаяла спякота. Я неяк гуляў па беразе Заходняй Дзвіны. Бачу, нешта блішчыць амаль на сярэдзіне ракі (яна моцна абмялела). Падняў. Аказалася, што гэта зорка ордэна Воінскай Славы нумар 262862. Я ўзнагароду адрэстаўрыраваў: зрабіў калодку, нацягнуў Георгіеўскую стужку. Ордэн я знайшоў якраз пад Кіраўскім мастом, які ў час вайны быў узарваны, і што здарылася з уладальнікам узнагароды — невядома: можа, згубіў, а можа, загінуў і гэтае месца з’яўляецца яго магілай. Дапамажыце знайсці ўладальніка ўзнагароды ці яго родных. М.А.Мастыка, Віцебск”. “Фотаздымак, на якім я з сябрам ШУШАКОВЫМ (памятаю толькі прозвішча), зроблены ў 1945 годзе ў паравозным дэпо Атбасар Карагандзінскай вобласці (Казахстан). Працавалі мы там качагарамі на паравозах у АРКП-38 (арганізаваная рабочая калона паравознікаў) з Беларусі. Жылі мы ў адным пакоі ў інтэрнаце, разам дзялілі адну лусту хлеба. Рассталіся ў 1948 годзе. Мяне накіравалі ў Караганду на курсы машыністаў паравозаў, а сябар застаўся ў Атбасары. Хачу даведацца пра сябра і пры магчымасці сустрэцца з ім. Мікалай Малахавіч Шалыгін, Жыткавіцкі раён”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час вайны дапамагала партызанам. Насілі хлеб, медыкаменты, перавязачны матэрыял у атрад Кутузава, камандзірам якога быў Іван Васільевіч Палешчык. Хачу знайсці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика