У імшы ў каталіцкай Катэдры ўдзельнічаў мітр. Філарэт. 21.by

У імшы ў каталіцкай Катэдры ўдзельнічаў мітр. Філарэт

09.10.2010 23:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 кастрычніка ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша пад дэвізам Gaudium et spes («Радасць і надзея»), прысвечаная 300-годдзю асвячэння храма.

У ёй узялі ўдзел пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI кардынал Юзаф Томка, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх структур, дыпламаты, іерархі і ксяндзы Рымска-каталіцкай царквы Беларусі і замежжа, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Набажэнства мела душпастырскі характар, праводзілася на лацінскай і беларускай мовах і трансліравалася на святлодыёдным экране, устаноўленым каля ўваходу ў храм.

У межах урачыстасці ў архікафедральным касцёле былі ўстаноўленыя дзве мемарыяльныя дошкі — у гонар 300-годдзя асвячэння храма, а таксама з імёнамі святароў, якія служылі ў касцёле з 1710 па 1945 гады.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 кастрычніка ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша пад дэвізам Gaudium et spes («Радасць і надзея»), прысвечаная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика