Сёння пачынаецца суд над Міхасём Башурам
11.10.2010 10:46
—
Новости Общества
|
Паводле адваката Тамары Сідарэнкі, яе падабаронны Міхась Башура да суду падрыхтаваўся. Вінаватым сябе Башура «Башура кажа, што ён памыліўся, і з гэтым можна пагадзіцца. Бо рэальна гэтак, што чым меней быў бы заробак паказаны ў даведцы, было б лепей. А ў яго паказаны большы заробак. І ў другой даведцы памер заробку фактычна ні на што не ўплываў. Таму можна казаць пра памылку, і я гэта буду рабіць». Тамара Сідарэнка бачылася з Міхасём Башурам 8 кастрычніка. Паводле адваката, на ўмовы ўтрыманьня Міхась Башура ня скардзіўся. Два тыдні таму Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару ў Менскі сьледчы ізалятар на Валадарскага і зьмясьцілі ў камэру, дзе разам зь ім знаходзіцца 26 вязьняў. «Прадстаўнікі кампаніі будуць на судзе. Суд плянуецца ў панядзелак, а 14.30 у судзе Савецкага раёну і натуральна мяркуем там быць і яго падтрымаць». Пад арыштам Міхась Башура знаходзіцца з 8 жніўня. Вядома, што доўгі час вязьню не дазвалялі спатканьняў са сваякамі. Міхась Башура піша вершы, нядаўна выйшаў у сьвет ягоны паэтычны зборнік. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. |
|