Павесіў налепку – пазбавіўся кампутара
11.10.2010 14:58
—
Новости Общества
|
Антона Жукава з Ваўкавыску яшчэ ў верасні супрацоўнікі міліцыі схапілі ў горадзе за распаўсюд маладафронтаўскіх налепак «Горад Наш». Пратаколу, што праўда, не складалі, ўзялі адно тлумачэнні. Пазней міліцыянты наведвалі актывіста — паказвалі партрэты людзей ды пыталіся, ці ведае хлопец каго з іх. 7 кастрычніка, супрацоўнікі МУС наведаліся ізноў — на гэты раз з адмысловай пастановаю за подпісам намесніка начальніка РУУС, падпалкоўніка В. Юшкевіча і ў суправаджэнні супрацоўнікаў КДБ. Ператрус тлумачылі пошукам слядоў адміністратыўнага парушэння. У хлопца забралі кампутар — яго абяцалі завезці ў Гродна на экспертызу і ў панядзелак вярнуць. Антон Жукаў лічыць, што прычынай канфіскацыі кампутара былі яго паказанні пасля затрымання за налепкі — хлопец паведаміў міліцыянтам, што атрымаў налепкі пасля знаёмства з каардынатарам «Маладога Фронту» ў інтэрнэце. Юнак плануе падаць скаргу на дзеянні міліцыі. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антона Жукава з Ваўкавыску яшчэ ў верасні супрацоўнікі міліцыі схапілі ў горадзе за распаўсюд маладафронтаўскіх налепак «Горад Наш». Пратаколу, што праўда,...
|
|