ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
12.10.2010
—
Новости Общества
|
У Архангельску злавілі хабарніка-рэкардсмена
У Архангельску следчымі органамі прад'яўлена абвінавачванне рэктару Паўночнага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паўлу Сідараву ў прыёме аж 197 хабараў на агульную суму ў шэсць мільёнаў рублёў. У рэктара было восем "давераных асоб", праз якіх ён і прымаў дары — за паступленне ва ўніверсітэт, за рамонт аўдыторый, за прыём на працу і г.д. Некалькі папярэдніх месяцаў Сідараў знаходзіўся ў бальніцы, таму і крымінальная справа ў яго стаўленні нібыта "завісла". Але пракурорскія адлавілі Сідарава, калі той літаральна на суткі выйшаў са здраўніцы, каб "перапрапісацца" ў іншай лячэбнай установе. Шварцэнегер пракаціўся на маскоўскім метроГубернатар Каліфорніі і вядомы галівудскі акцёр Арнольд Шварцэнегер, які знаходзіцца ў Маскве з візітам, спусціўся ў сталічную падземку і пракаціўся на цягніку метро. Экскурсію па падземцы "тэрмінатар" праводзіў у суправаджэнні паслоў ЗША і Аўстрыі. Заўважыўшы ўсмешкі на тварах масквічоў, каліфарнійскі губернатар выказаў здагадку, што жыхары сталіцы "любяць свой грамадскі транспарт". Пасажыры, якія стоўпіліся вакол вядомага госця, спрабавалі сфатаграфаваць яго. Учора Шварцэнегер планаваў сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Разам яны збіраліся наведаць аналаг амерыканскай Сіліконавай даліны — расійскі інавацыйны цэнтр "Сколкава". Жонка прэзідэнта Польшчы паляцела дадому з трэцяй спробыПольская дэлегацыя на чале з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай, якая прымала ўдзел у памятных мерапрыемствах пад Смаленскам, змагла вярнуцца ў Варшаву толькі з трэцяга разу. Дэлегацыя прыбыла ў Расію 10 кастрычніка. Два самалёты са сваякамі загінулых у выніку красавіцкага крушэння прэзідэнцкага Ту-154 прыляцелі з Варшавы ў Віцебск, адкуль члены дэлегацыі на аўтобусах даехалі да Смаленска. Планавалася, што ў той жа дзень яны вернуцца ў Польшчу: самалёты павінны былі вылецець назад з Віцебска, аднак на адным з "Боінгаў" выявіліся непаладкі ў рухавіку. Неўзабаве для іх быў высланы запасны самалёт, аднак і на ім выявілася няспраўнасць. У выніку жонка прэзідэнта і людзі, якія яе суправаджалі, правялі ноч у Беларусі, пасля чаго за імі выслалі два ўрадавыя Embraer. Раніцай 11 кастрычніка дэлегацыя пакінула Віцебск і прызямлілася ў Варшаве. Украіне прапанавалі размаўляць на трох мовахВа Украіне могуць увесці тры афіцыйныя мовы: украінскую, рускую і англійскую. "Я б прапанавала такі некалькі нетрадыцыйны спосаб рашэння гэтай праблемы: зрабіць ва Ўкраіне тры афіцыйныя мовы — украінскую, рускую і англійскую", — расказала намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ганна Герман у інтэрв'ю аднаму з тэлеканалаў. Паводле яе слоў, гэтае новаўвядзенне дасць краіне цэлы шэраг пераваг. Так, англійская мова дазволіла б Украіне зрабіць "прарыў у свет". "Зробім ва-Украіне тры афіцыйныя мовы. І вы ўбачыце, як шмат моладзі будзе мець матывацыю вучыць больш сусветных моў", — падкрэсліла яна. Супернікі гей-параду ўчынілі беспарадкіПадчас гей-параду ў Бялградзе адбыліся масавыя беспарадкі з удзелам сотняў супернікаў шэсця. У выніку сутыкненняў пацярпела каля 90 чалавек, галоўным чынам паліцэйскія. Удзельнікі беспарадкаў рабілі падпалы, закідвалі каменнем офісы, рабавалі крамы. Яны спрабавалі прарвацца да парламента, але былі спыненыя паліцыяй. Супернікі гей-параду закідвалі паліцэйскіх каменнем і бутэлькамі з гаручай сумессю. Паліцыя ў адказ выкарыстала слязісты газ. Затрымана каля сотні чалавек. У гей-парадзе, які стаў другім у гісторыі Сербіі, прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. Прыватны касмалёт здзейсніў першы палётКасмічны карабель для турыстаў здзейсніў свой першы палёт. Падчас выпрабаванняў самалёт-носьбіт вывеў SpaceShіpTwo на вышыню больш за 13 тысяч метраў, пасля чаго касмічнае судна адстыкавалася і самастойна праляцела каля 11 хвілін пры выключаных рухавіках. Выхад карабля на касмічную арбіту па плане адклалі да наступнага выпрабавання. Палёты распісаныя на некалькі гадоў наперад: 370 будучых астранаўтаў ужо заплацілі кампаніі каля 50 мільёнаў долараў. Адно месца ў SpaceShіpTwo абыдзецца кожнаму турысту ў 200 тысяч долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Архангельску злавілі хабарніка-рэкардсмена У Архангельску следчымі органамі прад'яўлена абвінавачванне рэктару Паўночнага дзяржаўнага медыцынскага... |
|