Асцярожна, крэдытныя махляры!. 21.by

Асцярожна, крэдытныя махляры!

12.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адразу дзве крымінальныя справы па махлярстве распачатыя апошнімі днямі ў Ленінскім раёне горада Магілёва, паведамілі ў Магілёўскім абласным УУС. Справы падобныя і звязаныя з набыццём дарагіх рэчаў за крэдытныя сродкі.

У адным выпадку 27-гадовы магіляўчанін падманным шляхам пераканаў 36-гадовую гараджанку аформіць крэдыт на набыццё камп'ютара, кошт якога перавышаў 1 мільён 400 тысяч рублёў. Затым мужчына забраў камп'ютар і прадаў яго.

У другой справе 24-гадовая магіляўчанка пераканала 43-гадовую жанчыну аформіць крэдытную дамову на набыццё халадзільніка, які каштаваў 1 мільён 870 тысяч рублёў. Пасля афармлення здзелкі халадзільнік быў прададзены.

Грошы ж за тавар у абодвух выпадках сталі лагічна спаганяць з асобаў, якія афіцыйна аформілі крэдыты. Выявілася, што людзі, якія пераконвалі даверлівых грамадзян афармляць набыццё тэхнікі ў крэдыт, ужо былі асуджаныя за аналагічныя злачынствы.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу дзве крымінальныя справы па махлярстве распачатыя апошнімі днямі ў Ленінскім раёне горада Магілёва, паведамілі ў Магілёўскім абласным УУС. Справы падобныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика