Гэта ж мы, Госпадзі!. 21.by

Гэта ж мы, Госпадзі!

12.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сын на бацьку

9 кастрычніка ўвечары ў Асіповічах у пад'ездзе дома знайшлі труп 39-гадовага мужчыны. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС, гематомы на твары нябожчыка ўказвалі на гвалтоўную смерць. Міліцыя хутка ўстанавіла, што мужчыну на глебе непрыязных адносін збіў яго 17-гадовы сын, а пасля перанёс збітага бацьку з кватэры ў пад'езд, дзе той і памёр. Малады чалавек затрыманы, яго абвінавачваюць у наўмысным учыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Алена Казлова.

У таксі рабавалі таксіста

У Віцебску два зладзеі ў таксі пад пагрозай нажа адабралі ў вадзіцеля 60 тысяч рублёў. Справа была ўначы. Вадзіцель перавазіў ліхіх пасажыраў на службовым аўто "Опель—Астра". Таксіст адразу звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. "Рэкеціраў" па гарачых слядах затрымалі. Аднаму 31 год, другому 26, жыхары Віцебска. Абодва нідзе не працуюць, раней судзімыя за крадзяжы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Аварыям спрыяе цемра

Вадзiцель легкавушкi з горада Мiкашэвiчы не разгледзеў у цемры воз, які не быў абазначаны святлоадбiвальнымi элементамi, i дапусцiў сутыкненне. У вынiку кiроўца возу, 61-гадовы жыхар вёскi Сiтнiца, трапiў у бальнiцу з сур'ёзнымi траўмамi.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сын на бацьку 9 кастрычніка ўвечары ў Асіповічах у пад'ездзе дома знайшлі труп 39-гадовага мужчыны. Як паведаміла прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС, гематомы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика