Як адрадзілі старажытны абрад
12.10.2010
—
Новости Общества
|
У вёсцы Орля Шчучынскага раёна адбыўся фэст фальклорнай песні "Прынёманскія напевы" з прэзентацыяй народнага абраду "Багатыр". Фэст быў падтрыманы сумесным праектам Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН "Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні". Мы спыталі ў яго піяр-каардынатара Вячаслава Смірнова: чаму менавіта Орля прыцягнула ўвагу? Па словах Вячаслава Смірнова, Орля — гэта не зусім звычайная вёска. Шмат гадоў яна з'яўляецца культурным і эканамічным цэнтрам раёна, у вёсцы ў пачатку мінулага стагоддзя пражывала каля дзесяці тысяч чалавек. У Орлі перад вайной рэгулярна праходзілі кірмашы, быў духавы аркестр, ладзіліся летнія скаўцкія лагеры, мелася вельмі неблагая па тым часе зона адпачынку на Нёмане са стралковым цірам, пракатам лодак і катамаранаў. І нам вельмі прыемна, што сёння жыхары Орлі, сельскі Савет, мясцовая ўлада раёна імкнуцца зрабіць вёску прыкладам для іншых малых населеных пунктаў вобласці па адраджэнні традыцый і абрадаў дзедаў і прадзедаў, гаворыць Вячаслаў Смірноў. З гэтай нагоды ў Орлі і прайшла прэзентацыя абраду "Багатыр". Ён, расказвае Вячаслаў, у народзе асацыюецца з багаццем. Вядома, яно ў беларускіх сялян было вельмі адносным. Як вядома, тады толькі на пэўны час хата вяскоўца была поўная хлебам і рознымі прысмакамі. А вось узімку, а тым больш ранняй вясной, сем'ям прыходзілася эканоміць. Таму галоўнай дзейнай асобай, калі можна так сказаць, у абрадзе "Багатыр" з'яўляецца місачка, напоўненая збожжам, у якую ставіцца васковая свечка, часцей за ўсё грамнічная. Пры гэтым існуе такая асаблівасць — багатыр (свечка) ставіцца толькі адзін на ўсю вёску. Часцей за ўсё ў хаце таго гаспадара, хто хутчэй і (або) больш за ўсіх сабраў ураджаю. У яго хаце з раніцы запальваюць свечкі, служаць набажэнства. Потым місачку са збожжам пераносяць у наступную хату, дзе шэсце сустракаюць гаспадары. Калі абыходзяць усе хаты, ідуць да чарады кароў, коз. У некаторых мясцовасцях воск на свечку збіралі з усіх хат вёскі. Атрымлівалася яна вялікая і тоўстая. Калі свечка згарае або ўсё, што можна, ужо абышлі, сподачак або збанок са збожжам перадаюць на гадавое захоўванне іншаму гаспадару. Яго ў розных вёсках выбіраюць па-рознаму ў залежнасці ад мясцовых звычаяў. На думку Вячаслава Смірнова, гэта вельмі цікавы абрад, таму яго тэатралізаваная дэманстрацыя была падтрымана праектам. Як і канцэрт фальклорных калектываў Орлі і навакольных вёсак, арганізацыя кірмашу, дзе ахвотныя маглі набыць сувеніры, паспытаць стравы беларускай нацыянальнай кухні. Леанід Лахманенка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Орля Шчучынскага раёна адбыўся фэст фальклорнай песні "Прынёманскія напевы" з прэзентацыяй народнага абраду "Багатыр". Фэст быў падтрыманы... |
|