Бронзавая скульптура Божай Маці будзе адкрыта ў Гродне 14 кастрычніка
12.10.2010
—
Новости Общества
|
Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА аўтар работы гродзенскі скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў. Кампазіцыя "Пакроў Прасвятой Багародзіцы" гэтымі днямі ўстаноўлена паблізу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Трохметровая скульптура выліта з бронзы, вышыня кампазіцыі разам з манументам з граніту складае 4,2 м. Цырымонія асвячэння скульптуры адбудзецца ў свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы 14 кастрычніка і будзе прымеркавана ў тым ліку да святкавання 110-годдзя Гродзенскай праваслаўнай епархіі. Манумент узводзіўся ў асноўным на сродкі праваслаўных мецэнатаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА аўтар работы гродзенскі скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Панцялееў. Кампазіцыя "Пакроў Прасвятой...
|
|