ВОДГУЛЛЕ
12.10.2010
—
Новости Общества
|
У Хоцімску званілі ва ўсе званы
раённым цэнтры на беларуска-расійскім памежжы адбыўся ІX Нацыянальны фестываль перазвону. Свята звону прайшло ў Хоцімскім Свята-Троіцкім саборы, дзе на званіцы ўсталяваная ўнікальная калекцыя з 13 званоў. Толькі адзін з іх, Благавест, зроблены ў наш час, а астатнія — старажытныя, якія шмат гадоў збіраў і захоўваў настаяцель сабора архімандрыт Кірыл. Гэтыя званы дазволілі майстрам звонавай справы з Беларусі і Расіі раскрыць усе свае здольнасці. У фестывалі бралі ўдзел дырэктар школы званароў Мінскай праваслаўнай епархіі Багдан Бярозкін і выпускнікі школы розных гадоў. За дзесяць гадоў свайго існавання гэтая школа падрыхтавала 160 званароў. Кульмінацыяй фестывалю перазвону стала ўрачыстая літургія, якую ў Свята-Троіцкім саборы адслужыў архімандрыт Кірыл разам са святарамі са Смаленска і Варонежа, і вялікі хрэсны ход. На канцэрты і выступленні званароў у памежны Хоцімск сабраліся людзі з навакольных раёнаў па абодва бакі мяжы. Ілона Іванова Экспазіцыю выратаваных каштоўнасцяў папоўніць кулямёт "Максім" Напярэдадні свайго прафесійнага свята супрацоўнікі дзяржбяспекі перададуць чарговы экспанат у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей "Выратаваныя каштоўнасці" — легендарны кулямёт "Максім", які зведаў усе войны ХХ стагоддзя. Унікальная музейная экспазіцыя "Выратаваныя каштоўнасці" пастаянна папаўняецца прадметамі, затрыманымі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў УКДБ па Гродзенскай вобласці. "Максіму" ў сакавіку сёлетняга года папярэднічала паляўнічая двухствольная стрэльба 16-га калібру, якую вырабілі ў ХІХ стагоддзі на знакамітай Цірольскай зброевай фабрыцы. Барыс ПРАКОПЧЫК. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Хоцімску званілі ва ўсе званы раённым цэнтры на беларуска-расійскім памежжы адбыўся ІX Нацыянальны фестываль перазвону. Свята звону прайшло ў Хоцімскім...
|
|