ФАКТ. 21.by

ФАКТ

12.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дакументы, ды не тыя...

У 40-тонным кантэйнеры, які перавозілі па чыгунцы з Польшчы ў Казахстан, брэсцкія мытнікі знайшлі кантрабандны посуд, адзенне і будаўнічыя матэрыялы. Дакументы прадаставілі, але там былі недакладныя звесткі. Тавары прыкладна на 230 млн рублёў канфіскаваныя.

Пенсіянер ляжаў на дарозе

Па аўтадарозе Ківацічы — Жабінка рухаўся аўтамабіль МАЗ, якім кіраваў вадзіцель ААТ "Брэстаблаўтатранс". Каля в. Новыя Двары МАЗ наехаў на 65-гадовага пенсіянера, які ляжаў з веласіпедам на дарозе.

Жыхар Жабінкі загінуў, а кіроўца не быў п'яным.

Сымон Свістуновіч.

Закон парных выпадкаў?

Практычна ў адзін час у розных населенных пунктах Гомельскага раёна два мужчыны прыблізна аднаго ўзросту (47 і 49 гадоў) упалі з даху. У вёсцы Цярэнічы грамадзянін зваліўся пры правядзенні работ на новабудоўлі прыватнага дома. У вёсцы Яроміна — з даху будынка прамысловага прадпрыемства. Абодва атрымалі шматлікія сур'ёзныя траўмы і цяпер знаходзяцца ў бальніцах Гомеля.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Шкарпэткі зараз — па сезоне

Жыхар Маларыты вёз у сваім аўтамабілі цёплых шкарпэтак амаль на 89 мільёнаў рублёў. А вось дакументаў на тавар не меў ніякіх. Таму і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Цяпер яму давядзецца альбо даказваць легальнасць увозу тавару, альбо з ім расставацца.

Яна СВЕТАВА. І пакінулі без ботаў

Вось і гуляй у боўлінг!

У полацкім боўлінг-клубе 24-гадовая наведніца засталася без ботаў, якія пакінула без нагляду. Міліцыянеры ўстанавілі, што прыгажуню пакрыўдзіў 23-гадовы хлопец, які той жа ноччу быў у забаўляльным цэнтры. Страту ацанілі ў 300 тысяч рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакументы, ды не тыя... У 40-тонным кантэйнеры, які перавозілі па чыгунцы з Польшчы ў Казахстан, брэсцкія мытнікі знайшлі кантрабандны посуд, адзенне і будаўнічыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика