Ад здымкаў "на ўспамін" да міжнароднага прызнання
12.10.2010
—
Новости Общества
|
У інстытуце імя Гётэ ў Мінску экспануецца выстава фотамайстра з Германіі Ёрга Айднера. Гэтая выстава прымеркаваная да святкавання 50-гадовага юбілею найстарэйшага фатаграфічнага калектыву краіны — Народнага фотаклуба "Мінск". Да фотаклуба "Мінск" нямецкі фотамастак мае самае непасрэднае дачыненне. Будучы студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута, Ёрг набыў свой першы фотаапарат маркі "Зеніт", каб рабіць здымкі на ўспамін са сваіх падарожжаў па Савецкім Саюзе. Падчас канікулаў замежныя студэнты мелі цудоўную магчымасць падарожнічаць ва ўсе канцы краіны, чым Ёрг Айднер скарыстаўся напоўніцу за пяць гадоў навучання.
Ёрг Айднер і сёння шмат падарожнічае. Аўтар прымаў удзел у 62 міжнародных выставах, атрымаў дзевяць узнагародаў. Як знак прызнання яго творчасці міжнароднай фатаграфічнай супольнасцю, з 1994 года мае тытул Аrtіst FІАР. Выстава ў інстытуце імя Гётэ ў Мінску — чацвёртая персанальная выстава аўтара. Марыя ЖЫЛІНСКАЯ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інстытуце імя Гётэ ў Мінску экспануецца выстава фотамайстра з Германіі Ёрга Айднера. Гэтая выстава прымеркаваная да святкавання 50-гадовага юбілею найстарэйшага... |
|