У. 21.by

У

12.10.2010 09:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка старшыня Дзяржстандарта Валерый Карашкоў.

Паводле яго слоў, у верасні завершана распрацоўка міжнароднага стандарту ISO 26000 «Дапаможнік па сацыяльнай адказнасці». У 2011 годзе плануецца распрацаваць і ўвесці на яго аснове беларускі дзяржаўны стандарт. «Група гэтых стандартаў ахоплівае пытанні канкурэнтных пераваг прадпрыемстваў, іх рэпутацыі, кадравыя пытанні, пытанні адказнасці перад кліентамі, партнёрамі і шэраг іншых важных пытанняў для вядзення бізнесу», — сказаў Карашкоў.

Акрамя таго, ён паведаміў, што ў краіне распрацоўваюцца і ўводзяцца стандарты для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. 1 жніўня набыў моц СТБ 2030–2010 «Асяроддзе жыцця для фізічна аслабленых асоб. Асноўныя палажэнні». У рамках дзяржпраграмы аб безбар’ерным асяроддзі на 2011–2015 гады прадугледжана распрацоўка дзяржстандартаў, гарманізаваных з еўрапейскімі і расійскімі патрабаваннямі, на прылады адлюстравання інфармацыі і патрабаванні па даступнасці інтэрнэт-рэсурсаў для інвалідаў па зроку.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 кастрычніка старшыня Дзяржстандарта Валерый Карашкоў.Паводле яго слоў, у верасні завершана распрацоўка міжнароднага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика