Заснавальніка . 21.by

Заснавальніка

12.10.2010 17:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Лёзненскага раёна прызнаў вінаватым у незаконным распаўсюдзе газэты «Віцебскі кур’ер» аднаго зь яе заснавальнікаў Віктара Рамнёва.

Судзьдзя Антаніна Афанасьева засудзіла Рамнёва да штрафу ў памеры 35 базавых велічынь — 1 225 000 рублёў. Наклад газэты канфіскаваны.

Віктар Рамнёў тройчы хадайнічаў пра адвод судзьдзі, бо яна ня дапусьціла да ўдзелу ў працэсе Паўла Левінава, які меўся быць грамадзкім прадстаўніком падсуднага і адмыслоўцам у дадзенай справе. Але хадайніцтвы спадара Рамнёва не былі прынятыя.

Сьведкамі з боку абвінавачаньня выступаюць міліцыянты Лёзьненскага РАУС, якія затрымалі Віктара Рамнёва 8-га кастрычніка.

У залі суду спадар Рамнёў распавёў, што супрацоўнікі міліцыі спынілі яго па дарозе са Смаленску ў Віцебск і арыштавалі 11-тысячны наклад газэты

Прэтэнзіі з боку міліцыянтаў палягалі ў тым, што расейскія выданьні павінны мець адмысловы дазвол на распаўсюд у Беларусі, якога «Віцебскі кур’ер», зарэгістраваны ў Расейскай Фэдэрацыі, ня мае.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Лёзненскага раёна прызнаў вінаватым у незаконным распаўсюдзе газэты «Віцебскі кур’ер» аднаго зь яе заснавальнікаў Віктара Рамнёва. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика