Амаль 60 чалавек загінула ў ДТЗ у Польшчы і ва Украіне
13.10.2010
—
Новости Общества
|
Жудаснае пацвярджэнне атрымала абнародаваная ўчора тэорыя англійскіх даследчыкаў пра тое, што горшым днём тыдня з'яўляецца не панядзелак, як прынята лічыць, а аўторак: дзве аўтамабільныя аварыі ў нашых суседзяў забралі амаль 60 жыццяў. У выніку буйнога ДТЗ, якое адбылося раніцай 12 кастрычніка ў 50 кіламетрах на поўдзень ад Варшавы, загінула 17 чалавек, паведамляе BBC News. Катастрофа адбылася ва ўмовах вельмі дрэннай бачнасці ў перадсвітальную гадзіну пры моцнай смузе. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца, пакуль толькі вядома, што мікрааўтобус Volkswagen Transporter, які перавозіў людзей, на вялікай хуткасці выехаў на сустрэчную паласу, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з грузавіком "Вольва". 16 чалавек загінулі на месцы, адзін сканаў у шпіталі, за жыццё яшчэ аднаго лекары працягваюць змагацца. Паводле звестак польскіх СМІ, загінулыя былі сезоннымі рабочымі, занятымі на зборы яблыкаў, а мікрааўтобус, у якім яны ехалі, не быў прыстасаваны для перавозкі людзей. Гэтай жа раніцай жудаснае ДТЗ адбылося і ва Украіне: у Днепрапятроўскай вобласці ў горадзе Марганец рэйсавы аўтобус сутыкнуўся з лакаматывам (на фота). Колькасць ахвяр на працягу аўторка імкліва расла. Паводле інфармацыі на момант падпісання нумара ў друк, загінула 40 чалавек, яшчэ 11 пацярпелі — гэтыя лічбы назваў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў, адкрываючы пасяджэнне кабінета міністраў. Пры гэтым улады выказалі асцярогу, што колькасць ахвяр можа вырасці: некаторыя пацярпелыя знаходзяцца ў крытычным стане. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтобус выконваў рэйс Марганец — Нікопаль. ДТЗ адбылося каля 09:00 па мясцовым часе на неахоўным пераездзе. Рэйсавы аўтобус "Эталон", які перавозіў каля 50 чалавек, на чыгуначным пераездзе выехаў на забаронены сігнал святлафора і сутыкнуўся з манеўровым лакаматывам, які абслугоўвае адно з мясцовых прамысловых прадпрыемстваў, паведаміла інфармагенцтва УНІАН. Разагнаны электравоз пасля ўдару працягнуў аўтобус з людзьмі яшчэ амаль паўкіламетра па чыгуначных рэйках. Сярод 40 загінулых — два дзіцяці, паведамляе Lіfe News. Па звестках ДАІ, у выніку сутыкнення лакаматыў працягнуў аўтобус толькі на 30 метраў, перадае "Інтэрфакс". У МНС Украіны ўдакладнілі, што двое пасажыраў аўтобуса сканалі ўжо ў шпіталі. Пракуратура Днепрапятроўскай вобласці завяла крымінальную справу па факце ДТЗ. Людзі, якія выжылі падчас аўтакатастрофы, распавялі пра акалічнасці ДТЗ. Паводле слоў чыноўнікаў з транспартнага ведамства, ніякіх аб'ектыўных прычын для ўзнікнення аварыйнай сітуацыі не было: бачнасць на ўчастку была выдатная. Спраўна працавала святло і гукавая сігналізацыя, якая забараняе аўтобусу пераязджаць праз шляхі. Пры гэтым відавочцы распавялі пра дзіўныя паводзіны кіроўцы аўтобуса. Ён спыніўся каля пераезду, выйшаў на вуліцу, пастаяў некаторы час, а затым усеўся за руль і, нягледзячы на чырвонае святло, пачаў выязджаць на пераезд. На крыкі пасажыраў, якія разумелі, чым усё гэта скончыцца, кіроўца не рэагаваў. Пры гэтым, паводле звестак чыгуначнікаў, аўтобус пачаў выязджаць на пераезд тады, калі да манеўровага лакаматыва было ўжо 15—20 метраў: не заўважыць надыходзячую небяспеку было немагчыма. Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвясціў 13 кастрычніка днём жалобы па загінулых у выніку катастрофы на чыгуначным пераездзе ў Днепрапятроўскай вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жудаснае пацвярджэнне атрымала абнародаваная ўчора тэорыя англійскіх даследчыкаў пра тое, што горшым днём тыдня з'яўляецца не панядзелак, як прынята лічыць, а...
|
|