ВУП Беларусі ў студзені—верасні ўзрос на 6,6 працэнта. 21.by

ВУП Беларусі ў студзені—верасні ўзрос на 6,6 працэнта

13.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—верасень 2010 года павялічыўся на 6,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года пры прагнозе росту на 2010 год на 11—13 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за 9 месяцаў склала 110,3 працэнта (гадавы прагноз 110—112 працэнтаў) да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года і дасягнула амаль Br114,7 трлн. Выпуск спажывецкіх тавараў склаў каля Br25,7 трлн (112,3 працэнта), у тым ліку харчовых — Br13,9 трлн (111,1 працэнта), нехарчовых — Br10,2 трлн (114,1 працэнта). Прагноз на 2010 год па вытворчасці спажывецкіх тавараў — 114—115 працэнтаў.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг у прамысловасці за студзень—жнівень склала 9,9 працэнта пры гадавым прагнозе 10 працэнтаў, энергаёмістасць ВУП — 3 працэнты (прагноз — мінус 8—10 працэнтаў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень—верасень 2010 года павялічыўся на 6,6 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года пры прагнозе росту на 2010 год на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика