Замаразкі плюс мокры снег на працягу тыдня
13.10.2010
—
Новости Общества
|
Пра гэта рэдакцыі паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Яшчэ сёння надвор'е будзе толькі часткова дрэнным, бо невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца толькі ў асобных раёнах на паўночным захадзе краіны. Тэмпература паветра ўдзень — 3—9 цяпла. У чацвер і пятніцу надвор'е сапсуецца ўжо сапраўды. Тады да нас завітае моцны атлантычны цыклон з цэнтрам над Балтыйскім морам, таму прагназуюцца ўжо больш актыўныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу амаль усюды. У ноч на чацвер будзе 0—5 марозу, толькі месцамі да плюс 2 градусаў, удзень — 3—10 цяпла. У пятніцу ўначы — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 1—7 цяпла, у Брэсцкай вобласці да плюс 9. Згодна з папярэднім прагнозам, у краіне і ў выхадныя захаваецца халоднае надвор'е з дажджом і месцамі мокрым снегам. У асобных раёнах раніцай і ўначы туман і слабы галалёд, на дарогах галаледзіца. Тэмпература ўначы ад плюс 2 да 5 марозу, удзень — 0—плюс 7, на паўднёвым захадзе да 9 цяпла. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта рэдакцыі паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Яшчэ сёння надвор'е будзе толькі часткова дрэнным,...
|
|