Каментарый аб парадку iндэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за верасень. 21.by

Каментарый аб парадку iндэксацыi даходаў насельнiцтва Беларусi за верасень

13.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Індэксацыя грашовых даходаў, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў i сувораўцаў; заработная плата дзяржаўных служачых i прыраўнаваных да iх асоб; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых i асоб радавога i начальнiцкага складу; дзяржаўныя стыпендыi навучэнскай моладзi), за верасень 2010 года не праводзiцца. Гэта абумоўлена тым, што iндэкс спажывецкiх цэн не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да чэрвеня 2010 года, паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны Беларусi.

Дапамогi i стыпендыi беспрацоўным у перыяд прафесiйнай падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi па накiраванню органа па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта iндэксуюцца на 31,1 працэнта, паколькi iндэкс спажывецкiх цэн за верасень бягучага года не перасягнуў пяцiпрацэнтны парог да месяца iх папярэдняй iндэксацыi (жнiвень 2010 года).

Насельнiцтву, якое атрымлiвае даходы на тэрыторыi Беларусi з iншых крынiц, кампенсацыя страт ад iнфляцыi ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымi дагаворамi (пагадненнямi).

Iндэксацыя ажыццяўляецца па нарматыву, устаноўленаму Указам Прэзiдэнта Беларусi ад 28 студзеня 2006 года нумар 55 "Аб нарматыве iндэксацыi грашовых даходаў насельнiцтва з улiкам iнфляцыi". Iндэксуецца даход у межах Br274 тыс. 510 -- 100 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, дзеючага на момант iндэксацыi. Частка даходу, якая перасягае Br274 тыс. 510, iндэксацыi не падлягае.

Паколькi iндэкс спажывецкiх цэн за верасень да студзеня бягучага года перасягнуў пяцiпрацэнтны парог, мiнiмальная заработная плата за верасень iндэксуецца на 5,9 працэнта i складае Br273 тыс. 860.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Індэксацыя грашовых даходаў, якiя атрымлiваюцца з бюджэтных крынiц (заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрмiновай службы, курсантаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика