Тэмпы росту інфляцыі ў Беларусі скараціліся. 21.by

Тэмпы росту інфляцыі ў Беларусі скараціліся

13.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэмпы росту інфляцыі ў Беларусі ў гэтым годзе ў параўнанні з 2009 годам скараціліся. Так, у студзені—верасні інфляцыя склала 6,8 працэнта супраць 7,9 працэнта за аналагічны перыяд мінулага года. У верасні 2010 года гэты паказчык склаўся на ўзроўні 1,6 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Таксама адзначаецца зніжэнне і такога паказчыка, як сярэднямесячны прырост індэкса спажывецкіх цэнаў. За 9 месяцаў 2010 года ён склаў 0,7 працэнта супраць 0,8 працэнта за аналагічны перыяд мінулага года. Нагадаем, у 2009 годзе інфляцыя ў Беларусі дасягнула 10,1 працэнта. На 2010 год гэты паказчык запланаваны ў межах 8—10 працэнтаў. У 2011 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 7-8 працэнтаў. Гэта прадугледжана праектам Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпы росту інфляцыі ў Беларусі ў гэтым годзе ў параўнанні з 2009 годам скараціліся. Так, у студзені—верасні інфляцыя склала 6,8 працэнта супраць 7,9 працэнта за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика