Графік аптэк адкарэктуе прастудны сезон. 21.by

Графік аптэк адкарэктуе прастудны сезон

13.10.2010 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з пачаткам сезоннага пад’ёму захваральнасці насельніцтва віруснымі інфекцыямі і павелічэннем патоку наведнікаў аптэк Міністэрства аховы здароўя прапануе арганізаваць работу аптэк усіх формаў уласнасці па максімальна падоўжаным рэжыме працоўнага дня, без выхадных,

прадугледзеўшы пры гэтым магчымасць работы аптэк у начны час. Перагледзець свой рабочы графік аптэкі павінны да 1 лістапада і праінфармаваць тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі.

Як падкрэсліваецца ў інфармацыйным лісце за подпісам міністра аховы здароўя Васіля Жарко «Аб лекавым забеспячэнні і прафілактыцы сезонных рэспіраторных інфекцый», кіраўнікі аптэчных арганізацый усіх формаў уласнасці павінны прыняць усебаковыя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках сродкаў прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый: гарачкапаніжальных, болесуцяшальных, супрацьзапаленчых, імунамадулюючых і супрацьвірусных лекавых сродкаў (арпетола (арбідола), рэмантадзіна, ангрымакса, аксалінавай, бутамінафенавай мазі і г.д.), антыбактэрыяльных лекавых сродкаў, аскарбінаванай кіслаты і камбінаваных лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць аскарбінавую кіслату, масак для твару, медыцынскай марлі і медыцынскіх тэрмометраў.

Правядзенне планавай інвентарызацыі ў аптэках павінна ажыццяўляцца строга ў адпаведнасці з графікамі, пры гэтым час закрыцця гандлёвай залы для наведнікаў павінен быць мінімальны. Для ацэнкі эфектыўнасці лекавага забеспячэння насельніцтва ў перыяд уздыму захваральнасці сезоннымі рэспіраторнымі інфекцыямі Міністэрствам аховы здароўя будзе арганізаваны маніторынг аптэк усіх формаў уласнасці.

Падзяліцца навіной: 
Надзея Нікалаева, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з пачаткам сезоннага пад’ёму захваральнасці насельніцтва віруснымі інфекцыямі і павелічэннем патоку наведнікаў аптэк Міністэрства аховы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика