У
13.10.2010 12:15
—
Новости Общества
|
Брэсцкі абласны суд прызнаў законнай пастанову аддзела юстыцый аблвыканкама аб нерэгістрацыі праваабарончай арганізацыі «Брэсцкая Вясна». З 2006 года чыноўнікі адмаўляюць аб’яднанню ў рэгістрацыі. Галоўная прычына нерэгістрацыі: памылка ў прапісцы аднаго з ініцыятараў стварэння «Брэсцкай Вясны». Праваабаронца Уладзімір Малей паведаміў, што доказаў таго, што памылка зроблена не заснавальнікамі, хапае: — Думаю, што гэта адмыслова зроблена на час рэгістрацыі, а пасля без яго ведама выпраўляць у кампутары ўсе неабходныя дадзеныя. На момант рэгістрацыі ён лічыцца ў доме, які не існуе, і на гэтых падставах не рэгіструюць. Надалей будуць працягвацца спробы рэгістрацыі «Брэсцкай Вясны», нягледзячы на затраты значных грашовых сродкаў, адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, адзін з заснавальнікаў аб’яднання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкі абласны суд прызнаў законнай пастанову аддзела юстыцый аблвыканкама аб нерэгістрацыі праваабарончай арганізацыі «Брэсцкая Вясна». З 2006 года...
|
|