Беларускія тэлеканалы масава сышлі на прафілактыку. 21.by

Беларускія тэлеканалы масава сышлі на прафілактыку

13.10.2010 13:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зранку спыненае вяшчанне беларускіх тэлеканалаў, а тамксама расійскіх ОРТ, НТВ і РТР.

Сайт Беларускай дзяржтэлерадыёкампаніі паведамляе, што вяшчанне расійскіх каналаў спынена з-за "тэхнічнай прафілактыкі". Пра гэта ж Еўрарадыё паведаміла кіраўніца прэс-службы тэлекампаніі Святлана Краскоўская-Смалонская:

Краскоўская-Смалонская: "На ўсіх каналах, якія ўваходзяць у так званы сацыяльны пакет, зараз прафілактыка. Але гэта залежыць не ад Белтэлерадыёкампаніі: не ідуць жа і тыя каналы, якія ў наш холдынг не ўваходзяць! Калі адбываецца прафілактыка, БРТПЦ [Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр. — ЕРБ] толькі прысылае нам дату і час для ўзгаднення. Ну і, відаць, так супала, што на прафілактыку паставілі ўсе тэлеканалы адразу. Чакайце 15:00 — і ўсё будзе!"

У той жа час, на сайце расійскіх тэлекампаній ні пра якую прафілактыку не паведамляецца.

Нагадаем, сёння ў Крамлі адбудзецца сустрэча кіраўніка адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргея Нарышкіна з прадстаўнікамі беларускіх СМІ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сайт Беларускай дзяржтэлерадыёкампаніі паведамляе, што вяшчанне расійскіх каналаў спынена з-за "тэхнічнай прафілактыкі".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика