Магілёў: беларускамоўных першакласнікаў стала трое. 21.by

Магілёў: беларускамоўных першакласнікаў стала трое

13.10.2010 17:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адзіным беларускамоўным першым класе Магілёва цяпер вучацца трое дзетак. Першага верасня была толькі адна беларускамоўная вучаніца, Ялінка Салаўёва.

Цяпер кампанію ёй складаюць Аляксей і Люба Уласавы.

Яны брат і сястра. Бацькі перавялі іх з 22-й школы ў № 1, як убачылі рэкламу аб беларускамоўным класе.

«Бацькі самі не з Магілёва. З райцэнтра Чавусы. Вучыліся яны ў беларускамоўнай тамтэйшай школе. Пабачыўшы рэкламу, вырашылі, што і іх дзеці мусяць вучыцца па-беларуску. Тое, што клас малакамплектны, іх не бянтэжыць. Узровень навучання ў першай школе вышэйшы, чым у той школе, дзе Аляксей і Люба вучыліся раней», -кажа Надзея Салаўёва, маці першай беларускамоўнай першакласніцы Магілёва Ялінкі.

Праблемаў з навучаннем па-беларуску ў трох вучняў няма. Дзеткі вучацца разам ад панядзелка.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзіным беларускамоўным першым класе Магілёва цяпер вучацца трое дзетак. Першага верасня была толькі адна беларускамоўная вучаніца, Ялінка Салаўёва. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика