Навукова-даследчы эканамічны інстытут лічыць прадпрымальніцтва дадатковай кропкай апоры для беларускай эканомікі
14.10.2010
—
Новости Общества
|
Стварэнне паўнавартаснага сектара малога і сярэдняга бізнэсу будзе з'яўляцца істотным умацаваннем эканомікі. Такое меркаванне выказаў дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Аляксандр Чарвякоў у сваім выступленні на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Рэсурсы буйных гарадоў — рэсурсы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і краіны". — Цяпер прыватны бізнэс становіцца неабходным элементам пры правядзенні ўнутраных структурных трансфармацый, гэта своеасаблівыя нанатэхналогіі ў эканоміцы. Калі раней наша эканоміка мела толькі адну кропку апоры ў выглядзе дзяржаўнага сектара, то сёння мы павінны надаць ёй большую ўстойлівасць за кошт дадатковай апоры на прадпрымальніцтва, на прыватны бізнэс. Аляксандр Чарвякоў удакладніў, што перабудова эканамічных адносінаў павінна ажыццяўляцца на аснове спрашчэння і забеспячэння стабільнасці заканадаўства, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць, памяншэння кантрольнай нагрузкі на бізнэс, выключэння лішніх праверак арганізацый, стварэння паўнавартаснага канкурэнтнага асяроддзя і механізмаў прыватна-дзяржаўнага партнёрства, гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі нормамі і правіламі. <І>Дарэчы, удзельная вага плацяжоў у бюджэт ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва за 7 месяцаў 2010 года склала 20%, у тым ліку ад юрыдычных асоб — 17,4%, ад ІП — 2,6%. Паводле інфармацыі МПЗ па стане на 1 верасня 2010 года, у Беларусі было 83674 суб'екта малога прадпрымальніцтва (юрыдычных асобаў). Іх колькасць у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года павялічылася на 7293 або на 9,5% (у параўнанні з пачаткам 2010 года таксама павялічылася — на 5039, або 6,4%). Вырасла колькасць і індывідуальных прадпрымальнікаў — іх на 1 верасня 2010 года было зарэгістравана 231741 чалавек, што болей на 13483 чалавекі (або на 6,2%), чым у аналагічным перыядзе 2009 года, ці болей на 12136 чалавек (або на 5,5%) у параўнанні з пачаткам 2010 года. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стварэнне паўнавартаснага сектара малога і сярэдняга бізнэсу будзе з'яўляцца істотным умацаваннем эканомікі. Такое меркаванне выказаў дырэктар...
|
|